Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Не заглушыць зерня веры. Гамілія на 10 лістапада
07.11.2013 15:37

Дарагія браты і сёстры! Адной з тэмаў, якія сёння закранае літургія слова, з’яўляецца тэма ўваскрасення і вечнага жыцця. Без сумніву, кожны чалавек, ці амаль кожны, раней ці пазней задумваецца аб тым, што яго чакае, і нават інтуітыўна адчувае, што існуе нейкі працяг гэтага жыцця. Што яно не заканчваецца натуральнай смерцю. Тым больш калі гэта чалавек веруючы, хрысціянін.

 
Паведамленне біскупаў Беларусі наконт скарачэння тэрмінаў для правядзення аборту
07.11.2013 15:05

«Некаторыя каталіцкія парафіі атрымалі лісты з прапановай падпісаць калектыўны зварот вернікаў аб унясенні зменаў у закон «Аб ахове здароўя», між іншым, аб скарачэнні тэрмінаў для правядзення аборту. Нагадваем, што Каталіцкі Касцёл выступае супраць абортаў незалежна ад абставінаў», — адзначаецца ў паведамленні біскупаў Беларусі.

 
Паведамленне біскупаў Беларусі наконт скарачэння тэрмінаў для правядзення аборту
07.11.2013 15:05

Некаторыя каталіцкія парафіі атрымалі лісты з прапановай падпісаць калектыўны зварот вернікаў аб унясенні зменаў у закон «Аб ахове здароўя», між іншым, аб скарачэнні тэрмінаў для правядзення аборту.

 
«Зярнятка» — новы праект на Catholic.by
07.11.2013 12:03

На Catholic.by  з’явіўся праект  «Зярнятка» — штотыднёвае выданне Евангелля разам з  дадаткам — заданнямі да яго. Мэта «Зярнятак» — дапамога ў евангелізацыі дзяцей. Гэта дапаможны матэрыял, якім могуць карыстацца катэхеты і катэхеткі.

 
Ці патрэбны сёння аскетызм?
07.11.2013 09:04

Напэўна, кожны хрысціянін чуў такое слова, як аскетызм. Але калі і чуў, то ці ўяўляе сабе добра, які сэнс хаваецца за гэтым словам? У кагосьці з нас гэтае слова можа атаясамлівацца з такімі вобразамі, як валасяніца з конскага воласу, жалезныя ланцугі, бічаванне (дарэчы, гэты тып аскетычнага практыкавання ўжываўся яшчэ да Другога Ватыканскага сабору), начныя малітоўныя чуванні, абмежаванне ў ежы, пітве альбо цяпле (хто чытаў біяграфію Айца Піо, ведае, праз якія цяжкія выпрабаванні трэба было прайсці святому ў пачатку свайго манаскага жыцця).

 
Папа звярнуўся да вернікаў з асаблівай просьбай – памаліцца за хворую дзяўчынку
06.11.2013 14:18

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі 6 лістапада Папа Францішак звярнуўся да вернікаў з асаблівай просьбай – памаліцца за хворую дзяўчынку, якую сустрэў па дарозе на плошчу св. Пятра. Пантыфік расказаў, што паўтарагадовае дзіця, якое клічуць Ноэмі, мае цяжкую хваробу.

 
«100 пытанняў — 100 адказаў». Які ўнёсак зрабіў Аляксандр VI на карысць Касцёла?
06.11.2013 08:03

Калі мы чуем імя Аляксандра Борджыа, часцей за ўсё перад намі ўзнікае вобраз карумпаванага, распуснага, прагнага да грошай і ўлады чалавека, наскрось прасякнутага інтрыганцтвам і самымі цяжкімі грахамі. На працягу апошніх праграм мы пачалі даведвацца, што гэта зусім не так. Крок за крокам, праз знаёмства з розным аспектамі жыцця Аляксандра VI, перад намі паўстае вобраз звычайнага манарха эпохі Сярэднявечча, якія меў шмат слабасцяў, але таксама і цнотаў. Італьяна-кубінскі даследчык гісторыі сям’і Борджыа Арэстэ Ферара казаў, што Папа Аляксандр VI “не быў ні містыкам, ні святым; ён меў усе цноты і хібы практычнага чалавека, які імкнуўся да поспеху і рэальнага, а не абстрактнага дабра”. Да гэтага дабра, дарэчы, адносілася таксама і дабро Касцёла, клопат пра якое займала важнае месца ў сэрцы Пантыфіка.

 
Святому Айцу перададуць Бэтлеемскае святло міру 18 снежня
05.11.2013 13:41

18 снежня ў Апостальскай Сталіцы Папу Францішку будзе перададзена Бэтлеемскае святло міру. Яго ўручыць Пантыфіку дзіця з Верхняй Аўстрыі ў рамках адмысловай пілігрымкі пасля агульнай аўдыенцыі.

 
Папа ўзначаліў Імшу ў інтэнцыі іерархаў, якія памерлі на працягу мінулага года
04.11.2013 16:01

4 лістапада Папа Францішак цэлебраваў у ватыканскай базыліцы Імшу ў інтэнцыі 9 кардыналаў і 116 біскупаў, якія памерлі на працягу мінулага года. Пантыфік назваў гэтых іерархаў «людзьмі, адданымі свайму пакліканню».

 
Ці запрасіць Езуса сёння ў свой дом? Гамілія для моладзі 3 лістапада
02.11.2013 20:16

Дарагія браты і сёстры! Аповед пра мытніка Закхея, які мы з вамі сёння пачулі, па сваёй сутнасці вельмі для нас павучальны. Таму што ён з’яўляецца у нейкім сэнсе працягам евангельскай сцэны, якую мы чулі тыдзень таму.

 
<< Першая < Папярэдняя 1301 1302 1303 1304 1305 1306 1307 1308 1309 1310 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1310 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.