Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
2 лістапада — успамін усіх памерлых вернікаў
02.11.2013 06:38

2 лістапада ў Касцёле адзначаецца ўспамін усіх памерлых вернікаў. У гэты дзень прынята наведваць могілкі і асаблівым чынам маліцца за памерлых.

 
Памятаць аб тых, хто патрабуе нашага сэрца і малітвы. Гамілія на ўспамін усіх памерлых вернікаў (2 лістапада)
02.11.2013 00:29

Дарагія браты і сёстры! Учора, ва ўрачыстасць Усіх Святых, нашыя сэрцы напаўняла радасць, якую мы раздзяляем з трыумфуючым Касцёлам, з усімі, хто атрымаў ласку збаўлення. Можам сабе інтуітыўна ўявіць, якое гэта шчасце прабываць з Богам у Яго Валадарстве!

 
Папа падчас Імшы ва ўрачыстасць Усіх Святых: гэты дзень прымушае кожнага задумацца над сваёй будучыняй
01.11.2013 19:06

Святыя – людзі, якія цалкам належаць Богу, з’яўляюцца Яго вобразам і прыкладам для кожнага з нас, - сказаў Папа Францішак падчас Эўхарыстыі, якую цэлебраваў ва ўрачыстасць Усіх Святых каля ўваходу на манументальныя рымскія могілкі “Кампа Верана”, заснаваныя на пачатку ХІХ ст.

 
Гамілія Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на ўрачыстасць Усіх Святых y мінскай архікатэдры
01.11.2013 18:47

1 лістапада 2013 г.

Веру ў еднасць святых

 
У лютым 2014 г. у Апостальскай Сталіцы адбудзецца кансісторый
01.11.2013 17:40

22 лютага 2014 г., з нагоды свята базылікі св. Пятра, Папа Францішак надасць кардынальскую годнасць некаторым іерархам. Гэта адбудзецца падчас кансісторыя, аб правядзенні якога Пантыфік на пачатку кастрычніка паінфармаваў членаў Рады кардыналаў для дапамогі Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам і Пастаяннай Рады Сіноду Біскупаў.

 
Слова Жыцця на лiстапад 2013
01.11.2013 13:18

Прэзентацыя

«Вы ж будзьце адзін да аднаго лагоднымi, міласэрнымі, даруйце адзін аднаму, як і Бог у Хрысце дараваў вам» (Эф. 4, 32)

Гэтыя словы змяшчаюць канкрэтную і грунтоўную жыццёвую праграму. Аднае яе ўжо было б дастаткова, каб пабудаваць іншае грамадства, больш братэрскае, больш салiдарнае. Гэтая прапанова з'яўляецца часткай больш шырокай праграмы, прапанаванай для хрысціян Малой Азіі.

У той час у малазiйскiх грамадствах, якія як бы прадстаўлялі ўсё чалавецтва, быў дасягнуты «мiр» паміж габрэямі і язычнікамі - памiж двума народамi, якія да гэтага часу не могуць пагадзiцца.

Падараваная праз Хрыста еднасць павінна ўвесь час натхняць і ўвасабляцца ў канкрэтныя сацыяльныя паводзіны, цалкам абгрунтаваныя на ўзаемнай любові. Адсюль стаецца вiдавочным, як трэба будаваць нашы адносіны:

Вы ж будзьце адзін да аднаго лагоднымi, міласэрнымі, даруйце адзін аднаму, як і Бог у Хрысце дараваў вам

Добразычлiвасць – гэта жаданне дабра іншаму. Яна азначае "стаць адзiным" з іншым, цалкам выключаючы самога сябе, сваю зацікаўленасць, свае ідэі і меркаванні, шматлiкiя забабоны, якiя перашкаджаюць нашаму погляду – дзеля таго, каб узяць на сябе ягоны цяжар, яго патрэбы, яго пакуты, каб падзяліцца сваёй радасцю.

Гэта значыць: увайсці ў сэрцы тых, каго мы сустракаем, каб зразумець іх менталітэт, культуру, традыцыі і зрабіць іх - у пэўным сэнсе – сваiмi; каб сапраўды зразумець, чаго яны патрабуюць, і адкрыць тыя каштоўнасці, якія Бог уклаў у сэрца кожнага чалавека. Адным словам: жыць для тых, хто побач з намі.

Міласэрнасць — гэта прыняцце іншага чалавека такiм, якi ён ёсць, а не такiм, якiм мы хацелі б, каб ён быў: каб меў iншы характар, iншыя палітычныя погляды, iншыя рэлігійныя перакананні і не меў тых недахопаў і паводзін, якія часта раздражняюць нас. Не. Трэба пашырыць сваё сэрца і зрабіць яго здольным прыняць усiх – ва ўсёй разнастайнасці, разам з іх абмежаванасцямi і недахопамi.

Прабачэнне азначае заўсёды погляд на іншага новымі вачыма. У найлепшых суполках: у сям'і, у школе, на працы - ніколі не бывае недахопу момантаў непаразумення, рознагалоссяў у поглядах, канфрантацыі. Гэта прыводзіць да маўчання, пазбягання сустрэч, не кажучы ўжо пра тое, што ў сэрцах укараняецца сапраўдная непрыязнасць альбо нават нянавісць да чалавека, які думае не так, як мы. Прабачэнне з'яўляецца магутным і патрабавальным абавязкам дзеля таго, каб кожны дзень старацца глядзець на брата ці сястру так, як быццам у першы раз, як на зусiм новага чалавека, цалкам забываючыся пра атрыманыя абрáзы, пакрываючы ўсё любоўю, даючы ім у сэрцы поўную амністыю, iдучы ўслед за Богам, які даруе і забывае.

Сапраўдны супакой і еднасць надыдуць толькі тады, калі кожны будзе не толькi сам па сабе жыць добразычлiвасцю, міласэрнасцю і прабачэннем, але калі мы ўсе разам, ва ўзаемнасцi, будзем жыць такім чынам.

I як у распаленым коміне, трэба час ад часу падграбаць жар, каб не схаваў яго попел, таксама трэба часам аднаўляць дэкларацыю ўзаемнай любові, ажыўляць кантакты з усімі, каб не пакрываў iх попел абыякавасцi, апатыi, эгаізму.

Вы ж будзьце адзін да аднаго лагоднымi, міласэрнымі, даруйце адзін аднаму, як і Бог у Хрысце дараваў вам


Гэтыя адносіны патрабуюць дзеянняў, канкрэтных учынкаў.

Сам Езус паказаў, што такое любоў, калі аздараўляў хворых, карміў народ, уваскрашаў мёртвых, калі мыў ногі сваім вучням. Дзеянні, учынкi - гэта любоў.

Узгадалася мне мацi з аднае афрыканскай сем'і. Яна бедавала з таго, што яе дачка Разанэла страцiла вока, стаўшыся ахвяраю агрэсіўнага хлопчыка, які параніў яе трысцiнаю і працягваў насміхацца над ёю. Ніхто з бацькоў хлопчыка не прыйшоў, каб папрасіць прабачэння. Маўчанне. Ніякіх кантактаў з гэтаю сям'ёй, што прычынiла ёй боль. "Суцешся, - сказала маленькая Разанэла, якая прабачыла. - Мне пашанцавала, я магу бачыць другім вокам!"

"Аднойчы раніцою, - расказвала маці Разанэлы, - маці хлопчыка пасылае за мной, таму што яна дрэнна сябе адчула. Па-першае, я падумала пра сябе: "Глянь, цяпер прыходзіць і просiць мяне аб дапамозе, менавіта мяне, хоць мае шмат суседзяў бліжэй да свайго дому, а ў рэшце рэшт, што яе сын зрабіў нам!”

Але потым я сабе нагадваю, што любоў не ведае перашкодаў. Бягу да яе дому. Яна адчыняе мне дзверы і проста ў маіх руках трацiць прытомнасць. Адвожу яе ў бальніцу, застаюся з ёй да таго часу, пакуль лекары не бяруць на сябе клопат пра яе. Праз тыдзень, пасля выхаду з бальніцы, яна прыходзiць да мяне, каб падзякаваць. Прымаю яе сардэчна. Я змагла ёй дараваць. Цяпер нашыя сувязі адноўлены, і нават стварылiся зусім новыя адносіны".

Гэтаксама i наш дзень можа быць напоўнены канкрэтнай паслугай, сціпласцю, мудрасцю, ён можа быць выразам нашае любовi. I мы ўбачым, як вакол нас расквітнеюць братэрства і супакой.

К’яра Любiч
надрукавана: „Città Nuova” 2006/14, s. 9.

 
Святасць розная і аднолькавая
01.11.2013 00:02

1 лістапада адзначаецца ўрачыстасць Усіх Святых. У гэты дзень аддаецца пашана людзям, якія знаходзяцца ў небе. Іх прынята называць святымі.

 
Касцёл адзначае ўрачыстасць Усіх Святых
01.11.2013 00:00

1 лістапада Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Усіх Святых. У гэты дзень вернікі дзякуюць Богу за дар святасці і аддаюць пашану ўсім святым — як вядомым, так і невядомым, — якія дасягнулі вечнай хвалы і прабываюць з Богам у небе.

 
Ксёндз экзарцыст Андрэй Шут пра Хэлоўін: хрысціянін не можа лічыць сябе вучнем Хрыста, а практыку мець бязбожную
31.10.2013 21:28

“Шатан не пытаецца, яму не цікава — свядома ці несвядома ты ўдзельнічаеш у такіх «святах». Ты зайшоў на яго тэрыторыю — ён задаволены будзе. Бог жа ствараў чалавека свабодным, і таму Бог лічыцца з выбарам чалавека, шатан — не”. Пра цяжкія наступствы Хэлоўіну распавёў парталу Naviny.by ксёндз экзарцыст Андрэй Шут.

 
Пантыфік зацвердзіў дэкрэты аб прызнанні мучаніцтва і гераічнасці цнотаў
31.10.2013 17:14

31 кастрычніка падчас сустрэчы з кардыналам Анджэло Амата, прэфектам Кангрэгацыі па справах Кананізацыі, Папа Францішак зацвердзіў дэкрэты аб прызнанні мучаніцтва і гераічнасці цнотаў некаторых кандыдатаў да хвалы алтара.

 
<< Першая < Папярэдняя 1311 1312 1313 1314 1315 1316 1317 1318 1319 1320 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1311 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.