Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Святы Айцец на Імшы ў Марыйны дзень: ці дазваляем мы Богу ўвайсці ў наша жыццё?
13.10.2013 19:01

Кульмінацыйным момантам святкавання Марыйнага дня ў Апостальскай Сталіцы стала святая Імша, якую Папа Францішак узначаліў раніцай 13  кастрычнікa на плошчы св. Пятра. З гэтай нагоды спецыяльна ў Рым прыбыла фігурка Маці Божай Фацімскай. На заканчэнне літургіі Пантыфік здзейсніў акт прысвячэння свету апецы Найсвяцейшай Панны Марыі.

 
Гамілія біскупа Антонія Дзям’янкі на дыяканскае пасвячэнне брата кармэліта ў Нарачы
12.10.2013 17:46

12 кастрычніка 2013 г.

 
Святы Айцец зрабіў падарунак рымскаму «Caritas»
12.10.2013 17:29

Папа Францішак перадаў рымскаму аддзяленню дабрачыннага каталіцкага таварыства «Caritas» матацыкл «Harley Davidson», які быў яму падараваны прадстаўнікамі гэтай амерыканскай кампаніі ў чэрвені з нагоды 110-й гадавіны яе заснавання. Матацыкл будзе выстаўлены на аўкцыён, а грошы, выручаныя з яго продажу, пойдуць на рэстаўрацыю хостэла «Don Luigi di Liegro», які належыць рымскаму «Caritas».

 
Папа Францішак: Касцёлу важна спытаць сябе: якое месца ў ім займае жанчына?
12.10.2013 15:04

Роля жанчыны і мацярынства былі ў цэнтры прамовы Папы Францішка 12 кастрычніка да ўдзельнікаў семінара, арганізаванага ў Ватыкане з нагоды 25-й гадавіны Апостальскага ліста бл. Яна Паўла ІІ «Mulieris dignitatem» – «гістарычнага дакумента, першага ў папскім навучанні, цалкам прысвечанага тэме жанчыны». Звяртаючыся да сабраных у Клеменційскай зале Апостальскага палаца, Святы Айцец выказаў удзячнасць за ўвагу да гэтай тэмы.

 
Пошукі дзеля Бога: малітоўны прагляд свайго дня
12.10.2013 11:33

Ігнацыянская малітва мае ў сабе шмат інструментаў і складнікаў. Лягчэй пра яе чуць, чым чытаць; пераймаць у айцоў езуітаў, чым вучыцца па кніжках. Але друкаванае слова таксама бывае карысным. Першыя паслядоўнікі святога Ігнацыя Лаёлы, як і мы, мелі няшмат магчымасцяў і часу, каб маліцца з раніцы да вечара, таму ён прапанаваў ім інтраспектыўную малітву на заканчэнне дня. Можна назваць яе праглядам, экзаменам, даследваннем – не толькі сумлення, але ўсёй свядомасці. Але гэта не проста саманазіранне, што па сутнасці азначае інтраспекцыя; гэта малітва, якая можа прынесці вельмі шмат радасці, свабоды і разумення ў нашае жыццё, малітва, якая дапамагае пачуць Бога і сваё сэрца.

 
Папа прыняў дэлегацыю яўрэйскай супольнасці ў 70-годдзе дэпартацыі з Рыма
11.10.2013 14:45

11 кастрычніка Святы Айцец прыняў дэлегацыю рымскіх яўрэяў, якія адзначаюць у гэтыя дні 70-годдзе дэпартацыі з Вечнага горада. Папа Францішак прызнаўся, што, як Біскуп Рыма, адчувае сябе «асабліва блізкім да жыцця яўрэйскай супольнасці Вечнага горада».

 
Не знайшлося нікога, хто б вярнуўся аддаць славу Пану, акрамя гэтага чужынца? Гамілія на 13 кастрычніка
11.10.2013 14:20

Дарагія браты і сёстры! Удзячнасць у нашым жыцці сведчыць не толькі аб тым, што мы людзі ветлівыя і культурныя. Быць удзячным — гэта ўменне ўсвядоміць дабро, якое я атрымліваю ад іншай асобы? і ў сувязі з гэтым узнікае мая канкрэтная пастава адносна гэтай асобы. І гэта будзе менавіта пастава ўдзячнасці. Свядомасць дабра, якое я атрымліваю ў сваім жыцці. Ці здольныя мы быць удзячнымі?

 
Папа прыняў рашэнні па беатыфікацыйных і кананізацыйных справах
11.10.2013 13:14

Папа Францішак прыняў рашэнне пашырыць літургічны культ Анджэлы да Фаліньё, благаслаўлёнай, якая жыла на пераломе ХІІІ–ХІV стагоддзяў, на ўвесь Паўсюдны Касцёл і далучыць яе да ліку святых. Гэтыя і іншыя рашэнні Святога Айца сталі вядомыя па выніках яго сустрэчы з Прэфектам Кангрэгацыі па справах Кананізацыі кардыналам Анджэло Амата.

 
Інтэрв’ю на тэму выхавання з с. Марыяй Квек: выхоўваць у дзіцяці маральную чысціню трэба за 20 гадоў да яго нараджэння
11.10.2013 13:04

3–5 кастрычніка ў мінскім Чырвоным касцёле праходзіла сустрэча на тэму выхавання дзяцей і моладзі. Сваімі ведамі падзялілася з бацькамі, настаўнікамі і катэхетамі с. Марыя Квек. Сяcтра адказала таксама на пытанні Catholic.by.

 
Нядзельнае казанне: 13 кастрычніка — ХXVІІІ Звычайная нядзеля, Год С
11.10.2013 12:45

У Святым Пісанні вера ў Бога звязваецца з лячэннем чалавека. Вера і выздараўленне непадзельныя. Нас цікавіць пытанне: якім чынам чалавек прыходзіць да выздараўлення верай і які гэта від выздараўлення?

 
<< Першая < Папярэдняя 1311 1312 1313 1314 1315 1316 1317 1318 1319 1320 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1317 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.