Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
«Сям’я, якая жыве радасцю веры, з’яўляецца соллю зямлі і святлом свету»: Папа ўзначаліў Імшу з нагоды Дня сем’яў
27.10.2013 14:50

27 кастрычніка Папа Францішак цэлебраваў Імшу з удзелам больш чым 100 тысяч вернікаў з розных краін свету – удзельнікаў Дня сем’яў, які праходзіць у Ватыкане па ініцыятыве Папскай рады па справах сям’і. У Імшы ўдзельнічала і група пілігрымаў з Беларусі, якія прыбылі ў Рым з Пінскай дыяцэзіі ў суправаджэнні a. Пятра Бялевіча.

 
Святы Айцец да сем’яў: тое, што найбольш абцяжарвае жыццё, — недахоп любові
26.10.2013 22:17

Недахоп любові — тое, што найбольш абцяжарвае жыццё, — падкрэсліў Папа Францішак, звяртаючыся да ўдзельнікаў чування на плошчы св. Пятра, якое прайшло з нагоды Дня сем’яў, арганізаванага Папскай радай па справах сям’і. На сустрэчу пад дэвізам «Сям’я, жыві радасцю веры» сабраліся каля 200 тысяч чалавек з усяго свету.

 
Папа на ўручэнні “Прэміі Ратцынгера”: дзякуючы кнігам Бэнэдыкта XVI многія ўзбагацілі сваю веру
26.10.2013 17:44

26 кастрычніка Папа Францішак урычыў “Прэмію Ратцынгера”. Яе пераможцамі сёлета сталі англіканскі пастар і біблеіст Рычард Барыдж і рэдактар збору твораў Ёзэфа Ратцынгера, сённяшняга Пантыфіка на пенсіі Бэнэдыкта XVI, тэолаг Крысціян Шалер.

 
Гамілія Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча падчас набажэнства для паляўнічых
26.10.2013 16:55

Будслаў, 26 кастрычніка 2013 г.

(Мк 10, 17-30)

 
Адкрыць у сабе малітву мытніка. Гамілія на 27 кастрычніка
26.10.2013 14:11

Дарагія браты і сёстры! Апошнія радкі сённяшняга Евангелля прымушаюць нас яшчэ раз прыгледзецца і задумацца над уласным жыццём, учынкамі, паставай перад нашымі бліжнімі. “Хто ўзвышае сябе, прыніжаны будзе, а хто прыніжае сябе, узвысіцца”. Як нам разумець гэтыя словы? Што значыць прыніжаць сябе і што значыць сябе ўзвышаць?

 
Супрацоўнікі «Карытас» у Беларусі вучыліся правільна прадстаўляць праекты дабрачынных ініцыятыў
26.10.2013 11:35

На працоўнай сустрэчы з Зігрыд Шпіндльбэк, прадстаўніком партнёрскага «Карытас» з Лінца (Верхняя Аўстрыя), супрацоўнікі «Карытас» у Беларусі шукалі адказы на пытанні, як правільна і ў карэктнай форме прадставіць праекты дабрачынных ініцыятыў, як належным чынам прадставіць мэтавую аўдыторыю і зрабіць так, каб праект пачаў дзейнічаць згодна з еўрапейскімі стандартамі, якім чынам добра складаць справаздачы, бюджэт праектаў, як еўрапейскія эксперты праводзяць кантроль вынікаў і дасягненняў.

 
Паміж верай Касцёла і прыватным аб’яўленнем
25.10.2013 16:14

З даўніх часоў святарам даводзіцца сустракацца з людзьмі, якія нібыта бачылі кагосьці са святых або самога Бога дзесьці... на фіранцы, у полі ці ў цёмным пакоі. У большасці выпадкаў гэтыя «візіянеры» аказваюцца псіхічна хворымі або знаходзяцца пад моцным уплывам злога духа. Аднак больш клопату і шкоды прыносяць не самі «візіянеры», а іх прапагандатары і інтэрпрэтатары. Дзейнічаючы па прынцыпе «глухога тэлефона», гэтыя людзі прыносяць велізарную шкоду і самім сабе, і кожнаму, з кім дзеляцца «патаемнымі адкрыццямі».

 
Святы Айцец: грамадства, якое пакідае дзяцей і маргіналізуе пажылых, адразае свае карані і робіць цёмнай будучыню
25.10.2013 15:20

25 кастрычніка Папа Францішак прыняў удзельнікаў пленарнай асамблеі Папскай рады па справах сям’і. Пантыфік адзначыў, што Касцёл павінен быць блізка да сем’яў, якія перажываюць цяжкасці, вымушаны пакінуць родную зямлю, разлучаны, не маюць дома, працы ці пакутуюць з іншых прычын; быць блізка да сужонкаў, якія прабываюць у крызісе ці амаль падыйшлі да разводу.

 
Папа да новых біскупаў: любіце з бацькоўскай і братэрскай любоўю ўсіх, каго Бог вам даверыць
25.10.2013 12:11

Любіце святароў і дыяканаў, бедных і безабаронных і з любоўю чувайце над усім статкам, — з такімі словамі Папа Францішак звярнуўся да Апостальскага Нунцыя ў Гане Жана-Мары Шпайха і кіраўніка Папскай касцёльнай акадэміі Джампьера Гладэра, якім 24 кастрычніка ўдзяліў біскупскую сакру.

 
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на XXХ Звычайную нядзелю, Год С (27 кастрычніка)
25.10.2013 11:17

Вялікімі крокамі набліжаецца заканчэнне Года веры. Падчас гэтай святой Імшы мы хочам запытацца ў сябе: ці добра мы выкарысталі гэты час? Ці прывяла наша вера нас да сапраўднай сустрэчы з Хрыстом?

 
<< Першая < Папярэдняя 1311 1312 1313 1314 1315 1316 1317 1318 1319 1320 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1313 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.