Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Гамілія Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на завяршэнне сустрэчы бацькоў, катэхетаў і настаўнікаў
05.10.2013 18:35

5 кастрычніка 2013 г., Мінск, Чырвоны касцёл

Сцерагчы веру ў Бога і яе пераказваць іншым

 
Папа сустрэўся з венгерскім езуітам — ахвярай дыктатуры ў Аргенціне
05.10.2013 17:39

5 кастрычніка Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі венгерскага езуіта а. Франца Яліча. Святар служыў у Аргенціне ў перыяд, калі генеральным настаяцелем Таварыства Езуса быў а. Хорхе Берголіа, сённяшні Пантыфік. У 1976 г., у перыяд вайсковай дыктатуры ў гэтай краіне, а. Франц Яліч са сваім сабратам а. Арланда Ёрыё былі выкрадзены аргенцінскімі спецслужбамі і пяць месяцаў утрымліваліся ў турме, падвяргаючыся катаванням і здзекам.

 
Святы Айцец адказаў на пытанні моладзі ў Асізі
05.10.2013 14:41

Каля 12 тысяч юнакоў і дзяўчат прынялі ўдзел у сустрэчы з Папам Францішкам 4 кастрычніка на плошчы перад базылікай Панны Марыі Анёльскай у Асізі. Напачатку Папа памаліўся ў гэтай святыні, а затым выйшаў да моладзі, каб адказаць на некаторыя пытанні.

 
Мае настаўнікі: с. Крыспіна Янэцкая
05.10.2013 13:48

6 кастрычніка адзначаецца Дзень настаўніка. З гэтай нагоды мы распавядаем пра тых, каго Бог пасылае, каб наблізіць нас да Праўды, а таксама даць нам веды пра чалавека і свет.

 
Гамілія Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча падчас Імшы 250-годдзя касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Касцяневічах
05.10.2013 11:12
5 кастрычніка 2013 г.

Касцёл – месца чування і веры

                            З радасцю ўвойдзем у Дом Пана

Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, браты і сёстры!

 
Папа да дыяцэзіяльнага сінода Асізі: важна прабываць у пастаянным слуханні Божага слова
04.10.2013 17:14

У межах візіту ў Асізі 4 кастрычніка Папа Францішак сустрэўся ў катэдральным касцёле св. Руфіна з прадстаўнікамі дыяцэзіяльнага сінода Асізі: духавенствам, кансэкраванымі асобамі і членамі душпастырскіх радаў. Звяртаючыся да іх, Пантыфік падкрэсліў, што неабходна слухаць Езуса і быць антэнамі, настроенымі на Божае слова, каб прымаць і перадаваць яго.

 
Папа падчас Імшы ў Асізі: будзем паважаць стварэнне, не будзем прыладамі разбурэння!
04.10.2013 13:52

Кульмінацыйным момантам візіту Святога Айца ў Асізі 4 кастрычніка стала Эўхарыстыя на плошчы св. Францішка. Па прыбыцці на яе Папа накіраваўся ў базыліку, каб памаліцца каля магілы «рыцара Панны беднасці». Паводле Пантыфіка, першае, чаму св. Францішак вучыць нас сёння, – «жывыя адносіны з Асобай Езуса», тое, як «апрануцца ў Яго», «стаць падобным да Яго».

 
Дадай мне веры. Гамілія на 6 кастрычніка
04.10.2013 12:49

Дарагія браты і сёстры! Уважліва слухаючы або самастойна чытаючы Святое Пісанне, а менавіта Евангелле, можна звярнуць увагу, што Езус неаднаразова крытыкуе апосталаў за недахоп веры ў іх жыцці. Памятаем хоць бы той момант, калі Езус крочыць па вадзе і загадвае Пятру да Яго падысці. Што адбываецца? Пётр пачынае тануць, на што Езус працягвае яму сваю руку і кажа: «Чаму ты засумняваўся, чалавек малой веры?»

 
Святы Айцец у Асізі: Касцёл павінен скінуць з сябе шаты духу свету
04.10.2013 12:33

Касцёл павінен скінуць з сябе шаты духу свету — з такім заклікам 4 кастрычніка звярнуўся Папа Францішак, наведваючы сядзібу біскупа Асізі — месца, перад якім у 1206 г. св. Францішак зняў з сябе вопратку ў знак поўнай адданасці Богу і бедным. Тут Папа сустрэўся з беднымі, якім дапамагае мясцовае аддзеленне «Caritas».

 
Папа ў дзіцячым цэнтры «Інстытут Серафіко» ў Асізі: Езус схаваны ў гэтай моладзі, гэтых дзецях
04.10.2013 12:25

4 кастрычніка Папа Францішак распачаў душпастырскі візіт у Асізі – на радзіму апекуна свайго Пантыфікату св. Францішка Асізскага. Гэта ўжо чацвёртае Апостальскае падарожжа Папы. Каля 7.30 раніцы верталёт з Пантыфікам прызямліўся на тэрыторыі спартыўнага поля дзіцячага рэабілітацыйнага цэнтра «Інстытут Серафіко» ў Асізі.

 
<< Першая < Папярэдняя 1311 1312 1313 1314 1315 1316 1317 1318 1319 1320 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1319 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.