Калі вера ўспрымаецца сур’ёзна, яна спрыяе нараджэнню дзейснай і сапраўднай любові, — звярнуў увагу Папа Францішак. 31 кастрычніка Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі членаў «Кола св. Пятра» — дабрачыннай арганізацыі, якая займаецца дапамогай бедным у Рымскай дыяцэзіі.
1 лістапада, ва ўрачыстасць Усіх Святых, Папа Францішак наведае рымскія манументальныя могілкі «Кампа Верана». Пантыфік узначаліць Імшу ля ўваходу на некропаль.
Папа Францішак — адзін з самых уплывовых людзей свету, як вынікае з даследавання часопіса «Forbes». Пантыфік займае ў яго спісе чацвёртае месца.
Дарагія браты і сёстры! Урачыстасць Усіх Святых, на якую мы сёння разам сабраліся, мае радасны характар. Літургія сённяшняга дня вельмі выразна падкрэслівае Надзею. Бачыце, якую любоў даў нам Айцец, - чуем у пасланні апостала Яна, і мы будзем падобныя да Бога, таму што ўбачым Яго такім, якім Ён ёсць. Хто мае такую надзею на Яго, робіць сябе беззаганным.
Святы Айцец Францішак стаў лаўрэатам прэміі «Простая камунікацыя». Прэмію прысудзіў Еўрапейскі інстытут Трэцяга тысячагоддзя, які займаецца кансалтынгам і навучаннем у сферы камунікацыі.
Адзін з распаўсюджаных міфаў пра Папу Аляксандра VI Борджыа апавядае аб супрацьстаянні Пантыфіка са славутым фларэнційскім прапаведнікам Джыралама Саванаролай. Апошні абвінавачваў свецкі лад жыцця Папы і раскошу, якой сябе акружылі святары, кардыналы і набліжаныя да папскага двара. За гэта, паводле «чорнай легенды», Аляксандр VI помсціў яму і намагаўся пакараць яго смерцю. Гэта не так. Калі ўважліва прагледзець гісторыю адносін паміж Саванаролай і Папам Борджыа, відавочна, што Пантыфік да апошняга моманту імкнуўся знайсці разуменне з прапаведнікам, прызнаваў яго заслугі ў рэлігійнай сферы і рабіў усё магчымае, каб захаваць яго жыццё.
Там, дзе няма месца для Бога, пануе прыгнечанасць. І наадварот: там, дзе ёсць Бог, — там будучыня. Калі для Бога ёсць месца, калі запрашаем Яго ў нашы штодзённыя справы, Ён становіцца Тым, хто прыносіць радасць і штосьці новае ў жыццё.
21 лістапада ў Апостальскай Сталіцы пройдзе спецыяльнае пасяджэнне па Сірыі, Іраку і Блізкім Усходзе. На ім Папа Францішак абмяркуе з Патрыярхамі і кіраўнікамі Усходніх Касцёлаў магчымасці для ўстанаўлення міру ў гэтым рэгіёне.
На міжнародную пілігрымку сем’яў у рамках Года веры ў Ватыкан прыбыла група пілігрымаў з Беларусі ў суправаджэнні а. Пятра Бялевіча ОМІ — душпастыра сем’яў Пінскай дыяцэзіі, члена Рады па справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі. У інтэрв’ю беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё святар распавёў пра выклікі, якія стаяць перад Касцёлам у Беларусі ў пытанні душпастырства сем’яў.
27 кастрычніка Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці наведаў грэка-каталіцкую парафію Святых Кірыла і Мятода ў Баранавічах. Прадстаўнік Святога Айца ўзначаліў Боскую Літургію, у якой напрыканцы Года веры былі ўзгаданы вялікія сведкі веры, і звярнуўся да ўдзельнікаў малітоўнага ўспаміну з гаміліяй.