Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Папа: свет працягвае мець патрэбу ў міры, і заклік «Pacem in terris» застаецца актуальным
03.10.2013 15:31

«Нягледзячы на тое, што ўпалі муры і бар’еры, свет працягвае мець патрэбу ў міры, а заклік “Pacem in terris” застаецца вельмі актуальным», — падкрэсліў Папа Францішак, прымаючы 3 кастрычніка на аўдыенцыі каля 300 удзельнікаў пасяджэння Папскай рады «Iustitia et pax», якія прыбылі ў Рым з розных краін свету з нагоды 50-годдзя энцыклікі Яна ХХІІІ «Pacem in terris» («Мір на зямлі»). У сустрэчы прыняў удзел таксама Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

 
Нядзельнае казанне: 6 кастрычніка — ХXVІІ Звычайная нядзеля, Год С
02.10.2013 11:11

У веры павінна прысутнічаць наша гатоўнасць пакінуць Богу неабмежаваную прастору для Яго свабоднага рашэння. Мы зробім усё, што нас чакае, але гэта не павінна ніякім чынам абумоўліваць Божае дзеянне. Вера – гэта ўпэўненасць у тым, што Бог мае свае спосабы, час і сілу для таго, каб умяшацца, без таго, каб мы гэта загадзя ведалі.

 
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на XXVІІ Звычайную нядзелю, Год С (6 кастрычніка)
01.10.2013 22:19

Сапраўдная сустрэча з Богам заўсёды адкрывае нас на чалавека, асабліва на таго, хто патрабуе духоўнай дапамогі. Наша пабожнасць выражаецца ў канкрэтных учынках любові да бліжняга, з якіх мы ніколі не павінны адчуваць сябе вызваленымі.

 
«100 пытанняў — 100 адказаў». Кім быў насамрэч Аляксандр VI Борджыа? Маладыя гады
01.10.2013 19:54

Гаворачы пра Радрыга Борджыа, будучага Папу Аляксандра VI, часта кажуць, што ён дабіўся высокага стану дзякуючы апякунству з боку свайго дзядзькі — іспанскага кардынала Альфонса дэ Борджыа, які стаў Папам Калікстам ІІІ. Маўляў, сям’я Борджыа — гэта вынаходнікі непатызму, сапраўдны спрут, шчупальцы якога праніклі ва ўсе ключавыя ўстановы Касцёла той эпохі.

 
Распачынаецца кастрычнік — месяц ружанцовай малітвы ў Касцёле
01.10.2013 00:16

Месяц кастрычнік Каталіцкі Касцёл прысвячае малітве Ружанца. Гэта малітва, спалучаная з роздумам пра падзеі з жыцця Езуса Хрыста і Панны Марыі, што ўтвараюць чатыры часткі Ружанца — радасныя таямніцы, балесныя таямніцы, хвалебныя таямніцы і таямніцы святла.

 
Слова Жыцця на кастрычнiк 2013
30.09.2013 19:47

«Нікому нічога не будзьце павінныя, апроч узаемнай любові, бо той, хто любіць бліжняга, выканаў Закон»  (Рым 13, 8) (параўн. Лев 19, 18).

У папярэдніх радках свайго паслання (Рым 13, 1-7) св. Павел кажа пра наш доўг адносна грамадзянскай улады (падпарадкаванне, павага, выплата падаткаў і г. д.), падкрэсліваючы, што выкананне гэтага доўгу павінна быць ажыўлена любоўю. Размова iдзе, адным словам, аб доўгу, якi лёгка зразумець, якi знаёмы нам з практыкi, і калi мы не выконваем яго ў адпаведны тэрмiн, то падпадаем пад санкцыі, прадугледжаныя законам.

Зыходзячы з гэтага, святы Павел кажа пра іншы доўг, крыху больш цяжкі для разумення. Гэта доўг, якім - паводле запавету, пакінутага нам Езусам, - мы абавязаны кожнаму з нашых блiжнiх, i гэтым доўгам ёсць менавіта ўзаемная любоў у яе розных праявах: велiкадушнасці, цёплым клопаце, даверы, узаемнай павазе, сумленнасцi і г. д. (параўн. Рым 12, 9-12).

Нікому нічога не будзьце павінныя, апроч узаемнай любові, бо той, хто любіць бліжняга, выканаў Закон.

Гэтае Слова Жыцця дазваляе нам зразумець дзве рэчы.

Перш за ўсё, яно прадстаўляе любоў як абавязак, гэта значыць як рэальнасць, да якой ніхто не можа заставацца абыякавым, якой нельга адкiнуць, якая нас заахвочвае, стымулюе, не дае нам спакою, ажно пакуль мы не выканаем гэта абавязак.

Хачу сказаць, што любоў адзін да аднаго — гэта не "дадатак", не вынік нашай шчодрасці, ад якой - строга кажучы - мы маглі б сябе звольніць, не падпадаючы пад санкцыі, прадугледжаныя законам. Гэтае Слова Жыцця з нацiскам патрабуе ад нас любові пад пагрозай здрады нашай хрысціянскай годнасці, таму што мы пакліканы Езусам быць інструментамі Яго любові ў свеце.

Акрамя таго, гэтае Слова кажа нам, што ўзаемная любоў з'яўляецца рухавіком, душой і мэтай, да якой скiраваны ўсе запаведзі.

Гэта вынікае з таго, што, калі мы хочам добра выканаць волю Бога, мы не можам задавальняцца халодным падыходам, прытрымліваючыся толькі літары Яго запаведзяў, але мы заўсёды павінны памятаць пра мэту, якую Бог нам праз iх паказвае. Так, напрыклад, каб добра выконваць сёмую запаведзь, мы не можам толькі пазбягаць крадзяжу, але павінны стала займацца выпраўленнем сацыяльнай несправядлівасці. Толькі такім чынам мы выкажам, што любім нашых блiжнiх.

Нікому нічога не будзьце павінныя, апроч узаемнай любові, бо той, хто любіць бліжняга, выканаў Закон.

Як жа нам жыць Словам месяца?

Любоў да бліжняга, якую яно нам прапануе, мае бясконцую колькасць адценняў. Але тут мы затрымаемся ў асноўным на адным, які - як падаецца – цалкам вынiкае з гэтага тэксту.

Калі, як кажа святы Павел, узаемная любоў — гэта абавязак, то мы павінны любіць першымi, як гэта рабіў Езус для нас. Будзем жа любіць такою любоўю, якая бярэ на сябе ініцыятыву, якая нічога не чакае, якая не адпраўляе з пустымі рукамі.

Будзем пiльна сачыць, каб паступаць менавiта так у гэтым месяцы. Давайце будзем першымі ў любові да кожнага чалавека, якога сустрэнем, да якога патэлефануем альбо напішам, а таксама да тых, з якімі мы жывём. І хай нашая любоў будзе канкрэтнай, здольнай зразумець, прабачыць, хай будзе цярплiвай, даверлiвай, трывалай, шчодрай.

I мы ўбачым, што ў нашым духоўным жыццi адбудзецца якасны скачок, не кажучы ўжо пра радасць, якая напоўнiць нашыя сэрцы.

К’яра Любiч
надрукавана: „Città Nuova” 1990/15/16, s. 9.


 
Папа да рэлігійных лідараў: мір з’яўляецца абавязкам кожнага
30.09.2013 15:20

30 верасня Папа Францішак сустрэўся з прадстаўнікамі розных рэлігій свету, якія прыбылі на Міжнародную сустрэчу за мір, арганізаваную Супольнасцю св. Эгідзія. Сустрэча праходзіць у Рыме пад дэвізам «Мужная надзея – рэлігіі і культуры ў дыялогу». Святы Айцец адзначыў, што сёння такія сустрэчы набылі як ніколі актуальнае значэнне.

 
Святы Айцец стварыў новы орган для дапамогі ў кіраванні Касцёлам
30.09.2013 15:05

30 верасня Папа Францішак стварыў Раду кардыналаў для дапамогі яму ў кіраванні Паўсюдным Касцёлам і вывучэнні праекту перагляду Апостальскай канстытуцыі «Pastor Bonus» адносна Рымскай Rурыі. Рашэнне стала вынікам «прапаноў, выказаных у ходзе агульных кангрэгацый кардыналаў перад канклавам», якія палягалі на стварэнні «невялікай групы членаў епіскапату з розных частак свету, з якімі Святы Айцец мог бы кансультавацца, індывідуальна або калектыўна, па канкрэтных пытаннях».

 
Папа Францішак: катэхет захоўвае памяць пра Бога ў сабе і здольны абудзіць яе ў іншых
29.09.2013 17:48

29 верасня Папа Францішак узначаліў Імшу для ўдзельнікаў Міжнароднага катэхетычнага кангрэса і настаўнікаў рэлігіі з нагоды Дзён катэхетаў, якія распачаліся 28 верасня ў рамках Года веры. «Катэхет (…) нясе ў сабе памяць пра Бога, дазваляе Божай памяці весці сябе ў сваім жыцці і ўмее абудзіць яе ў сэрцах іншых людзей», — сказаў Папа ў гаміліі.

 
Гамілія Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на свята свв. арханёлаў Міхала, Габрыэля і Рафала ў Багданаве
29.09.2013 16:53

29 верасня 2013 г.

Святы Міхал Арханёл – сімвал перамогі над злом

 
<< Першая < Папярэдняя 1311 1312 1313 1314 1315 1316 1317 1318 1319 1320 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1320 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.