29 верасня перад малітвай «Анёл Панскі» на плошчы св. Пятра Папа Францішак у чарговы раз заклікаў да малітвы аб міры ў Сірыі і на Блізкім Усходзе. Гэта адбылося пасля Імшы для ўдзельнікаў Міжнароднага катэхетычнага кангрэса і настаўнікаў рэлігіі ў рамках Года веры.
29 верасня 2013 г.Наш надзейны абаронца
Хрысціянін не можа нікім пагарджаць, але закліканы Хрыстом да служэння сваім бліжнім, асабліва тым, хто знаходзіцца ў духоўнай і матэрыяльнай патрэбе. Сённяшняе Евангелле павінна нагадаць нам заклік Хрыста, удзяліць сілы для служэння нашым братам і паказаць, што матэрыяльныя даброты могуць закрыць для нас Бога, але могуць і стаць для нас шляхам да вечнага жыцця.
«Катэхізацыя – гэта стоўп навучання веры, таму нам патрэбны добрыя катэхеты!» — звярнуўся Папа Францішак да ўдзельнікаў Міжнароднага кангрэса катэхетаў, які 26-28 верасня праходзіць у Рыме. Пантыфік сустрэўся з удзельнікамі форума, якіх было каля 2 тысяч чалавек, на аўдыенцыі ў Зале Паўла VI 27 верасня.
Дарагія браты і сёстры! У Евангеллі мы сёння пачулі прыпавесць пра багача і жабрака Лазара. Людзі двух абсалютна розных, а нават супрацьлеглых, сацыяльных статусаў. Адзін з іх багач, другі – жабрак. Не ведаем усіх абставінаў, якія паўплывывалі на жыццё гэтых людзей: ці багач сумленна зарабіў сваё багацце, а таксама ці жабрак па імені Лазар па сваёй віне перажыў сацыяльную дэградацыю, што ўрэшце прывяло яго да трагедыі галечы.
У другой палове I тысячагоддзя памiж рыма-лацiнскiм i вiзантыйска-грэчаскiм хрысцiянскiмi асяроддзямi ўжо накрэслiлася яснае адрозненне ў тэалогii, касцëльным жыццi i звычаях. Хто ж яшчэ, як не святыя тых часоў, могуць навучыць нас жыць у эўхарыстычным адзiнстве з шанаваннем iснуючых адрозненняў?
26 верасня 2013 г., мінскі архікатэдральны касцёл
Адной з самых супярэчлівых асобаў у гісторыі Касцёла з’яўляецца Папа Аляксандр VI Борджыа. Калі гаворка заходзіць пра «грахі каталіцтва», то кожны больш-менш адукаваны чалавек адразу ўзгадае пра постаць гэтага Папы. Напэўна, таму ён і з’яўляецца адным з самых вядомых сярэднявечных Рымскіх Пантыфікаў: «грэх заўсёды крычыць, а цнота ціхая». Хто жадае пазнаёміцца з асобай Аляксандра Борджыа, не сустрэне вялікіх цяжкасцяў, каб задаволіць сваю цікаўнасць: пра яго напісаны сотні кніг і зняты дзясяткі фільмаў. Пра папулярнасць асобы гэтага Пантыфіка кажа нават той факт, што нядаўна ён стаў адным з галоўных персанажаў вядомай камп’ютарнай гульні.
Адкрыты новыя факты з жыцця Хорхе Берголіа — сённяшняга Папы Францішка, звязаныя з яго жыццём і дзейнасцю ў часы аргенцінскай вайсковай дыктатуры. Знойдзеныя дакументы сталі асновай для кнігі «Спіс Берголіа», якая некалькі дзён таму з’явілася на паліцах кніжных крамаў Італіі і атрымала назву па аналогіі з вядомым «Спісам Шындлера». У ёй сабраны сведчанні і гісторыі 192 чалавек, выратаваных будучым Папам.
25 верасня 2013 г., Новы СвержаньДзякуем табе, а. Станіслаў – верны слуга Евангелля