Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
«100 пытанняў — 100 адказаў». Як Хорхе Берголіа распазнаў сваё пакліканне да святарства?
19.09.2013 11:39
16 верасня папа Францішак сустрэўся са святарамі Рымскай дыяцэзіі, біскупам якой ён з’яўляецца. Як часта адбываецца падчас падобных, «сяброўскіх» сустрэчаў, Святы Айцец прамаўляў спантанна, без загадзя падрыхтаванага тэксту. Ён закрануў некаторыя, на яго думку, важныя праблемы, а затым папрасіў святароў задаваць яму пытанні любога кшталту.
 
Нядзельнае казанне: 22 верасня — ХXV Звычайная нядзеля, Год С
18.09.2013 23:41

Грошы не могуць быць перашкодай у служэнні Богу, або такой спакусай, каб мы сталі іх вернымі слугамі! Грошы павінны служыць толькі для таго, каб мы іх падзялілі з сябрамі, каб мы былі салідарныя і ўзаемна дапамагалі адзін аднаму.

 
У Міжнародны дзень міра Папа Францішак зноў заклікае да малітвы
18.09.2013 13:02

На заканчэнне аўдыенцыі 18 верасня папа Францішак звярнуўся з заклікам аб міры. Ён нагадаў, што кожны год, 21 верасня, ААН адзначае Міжнародны дзень міра, а Экуменічная Рада Цэркваў заклікае сваіх членаў маліцца аб міры.

 
Два берагі аднаго дня
16.09.2013 12:45
Перад тым, як прыйсці да апосталаў па вадзе, Езус загадаў ім плысці самім на другі бераг Генісарэцкага мора. Звычайная і знаёмая рэч — прыкладна, як устаеш зранку, а наперадзе — дзень да вечара, розныя справы, на якія разлічваеш час з надзеяй, што нябачныя і нечаканыя рэчы не перакуляць «човен» надыходзячага дня... А калі прыгледзецца: як адплываюць нашыя чаўны? 
 
Кіраўнік Ватыканскага тэлевізійнага цэнтра пра «тэлефоннае душпастырства» Папы Францішка
14.09.2013 21:37

«Тэлефонным душпастырствам» назваў звычай Папы Францішка нечакана тэлефанаваць сваім знаёмым, а таксама невядомым яму людзям, кіраўнік Ватыканскага тэлевізійнага цэнтра кс. Дарыё Вігано. У інтэрв’ю італьянскаму часопісу «Famiglia cristiana» святар распавёў пра сваю нядаўнюю аўдыенцыю ў Святога Айца, падчас якой між іншым размова зайшла і пра тэлефанаванні Пантыфіка.

 
Папа Францішак: зямля Езуса асаблівым чынам патрабуе надзеі і міру
14.09.2013 12:31

13 верасня Папа Францішак сустрэўся з групай членаў Рыцарскага ордэна Святога Гробу Пана ў Ерузалеме, якія прыбылі ў Рым, каб разам абмеркаваць сітуацыю хрысціянскай супольнасці на Святой Зямлі. У пілігрымцы прынялі ўдзел больш за 2 тысячы чалавек.

 
Нядзельнае казанне: 15 верасня — ХXIV Звычайная нядзеля, Год С
13.09.2013 21:16

Бог хоча не знішчаць, а прабачаць. Ён не хоча перамагаць тым, што будзе выганяць ворагаў, а тым, што пакіне іх жыць — бо Божая моц не служыць сваёй выгадзе ці эгаістычным мэтам.

 
Паведамленне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
13.09.2013 14:35

У сувязі з інфармацыяй, якая з’явілася ў СМІ з прычыны выдання «Энцыклапедычнага слоўніка рэлігійнай лексікі беларускай мовы» (Мінск 2013, аўтары: У. Завальнюк, М. Прыгодзіч, В. Раманцэвіч), які быў прадстаўлены ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце на кніжнай выставе, што ладзілася ў межах XV Міжнароднага з’езда славістаў, Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі паведамляе, што выданне гэтай кнігі, адным з аўтараў якой з’яўляецца ксёндз Уладзіслаў Завальнюк, — гэта выключна асабістая ініцыятыва аўтараў слоўніка.

 
Паведамленне з 54-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
13.09.2013 14:33

12 верасня 2013 г. у Душпастырскім цэнтры ККББ у Мінску адбылося 54-е пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі. Падчас пасяджэння былі разгледжаны наступныя пытанні і прыняты наступныя рашэнні.

 
Папа: сям’я — школа, дзе можна навучыцца шчодрасці, дзяленню, адказнасці
13.09.2013 12:17

Папа Францішак нагадаў, што сям’я — прывілеяваная школа, у якой можна навучыцца шчодрасці, дзяленню, адказнасці, дзе вучаць пераўзыходзіць індывідуалістычную ментальнасць, дамінуючую ў сучасных грамадствах. З такімі словамі Святы Айцец звярнуўся да ўдзельнікаў 47-га Сацыяльнага тыдня італьянскіх католікаў «Сям’я, надзея і будучыня італьянскага грамадства», які пачаўся 12 верасня.

 
<< Першая < Папярэдняя 1321 1322 1323 1324 1325 1326 1327 1328 1329 1330 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1324 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.