Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Папа да кармэлітаў: ці ёсць сёння сярод вас тыя, хто жыве запалам і адвагай святых?
05.09.2013 14:03

Папа Францішак скіраваў пасланне на імя прыёра Ордэна Братоў Найсвяцейшай Панны Марыі з Гары Кармель а. Фэрнандо Мілана Ромэраля. Пантыфік звярнуўся да яго з нагоды Генеральнага капітула, які з 2 па 21 верасня праходзіць у Рыме.

 
Папа Францішак сустрэўся з Каталікосам Маланкарскай Царквы
05.09.2013 13:44

5 верасня папа Францішак сустрэўся з Маранам Базыліосам Мар Фамой Паўласам ІІ, Каталікосам Маланкарскай Сіра-Праваслаўнай Царквы – адной з самых старажытных Усходніх Цэркваў, заснаванай апосталам Тамашам на тэрыторыі Індыі. Каталікос прыбыў у Рым у рамках душпастырскага візіту да вернікаў Маланкарскай Царквы ў Еўропе.

 
Святы Айцец заклікае да малітвы аб міры ў Сірыі і ва ўсім свеце
04.09.2013 12:13

Маліцца аб міры ў Сірыі і ва ўсім свеце заклікаў папа Францішак на заканчэнне агульнай аўдыенцыі 4 верасня. Святы Айцец нагадаў, што 7 верасня адбудзецца дзень посту і малітвы ў інтэнцыі міру ў Сірыі, на Блізкім Усходзе і ва ўсім свеце.

 
«100 пытанняў — 100 адказаў». Чаму Касцёл супраць усынаўлення дзяцей гомасексуальнымі парамі?
03.09.2013 20:30

На працягу апошніх некалькіх гадоў у шэрагу краін свету гомасексуальныя пары атрымалі права на ўсынаўленне дзяцей. Гэтае «дасягненне» часта разглядаецца як сапраўдны прагрэс чалавецтва, якое ідзе наперад і «ў імя любові» разбурае розныя перашкоды і сярэднявечныя забабоны. Прыхільнікі дадзеных новаўвядзенняў карыстаюцца класічнай стратэгіяй – сцвярджаюць, што праціўнікі ўсынаўлення дзяцей гомасексуальнымі парамі звязаны з Каталіцкім Касцёлам і, канешне, іх пазіцыя грунтуецца на веры, традыцыі і вернасці старажытным прынцыпам, якія не маюць нічога супольнага з сучаснай рэальнасцю і рацыянальнасцю.

 
Нядзельнае казанне: 8 верасня — ХХІІІ Звычайная нядзеля, Год С
03.09.2013 16:45

Езус нам паказвае, якім чынам трэба выконваць Божую волю, як стаць сапраўднымі людзьмі. Бо Езус заўсёды прымаў правільныя рашэнні.

 
Праграма візіту Папы ў Асізі: месцы, звязаныя з жыццём святога Францішка
03.09.2013 11:57

4 кастрычніка Папа наведае Асізі — радзіму св. Францішка, дзе пабывае ў святынях і месцах, звязаных з жыццём святога апекуна яго Пантыфікату. Першым пунктам падарожжа стане дзіцячы рэабілітацыйны цэнтр «Інстытут Серафіко».

 
Нататкі місіянера: з жыцця дзіцячага летніка ў Афрыцы
02.09.2013 18:03
Беларус кс. Сяргей Гоман — святар-місіянер з Таварыства cв. Яна Боско. Ужо 12 гадоў ён працуе на місіях у Афрыцы. На Catholic.by святар дасылае свае фотарэпартажы з апісаннем найбольш цікавых падзей місійнага жыцця. Cёння святар распавядае пра працу дзіцячага летніка ў С’ера-Леонэ.
 
Папа Францішак: памолімся аб міры
02.09.2013 11:21

«Памолімся аб міры: міры ў свеце і ў кожным з нашых сэрцаў», — з такім запісам звярнуўся да вернікаў Святы Айцец Францішак 1 верасня ў «Твітэры».

 
Слова Жыцця на верасень 2013
01.09.2013 17:15

Прэзентацыя

«Будзем любіць не словам альбо языком, але ўчынкамі і праўдаю» (1Ян 3, 18).

Гэта напісана святым Янам. Ён перасцерагае свае супольнасцi ад тых людзей, якія вуснамi вызнавалi веру ў Езуса, але не нічога не рабiлi так, каб за вераю iшлi ўчынкi. Больш за тое, учынкi яны лічылi залішнiмi і непатрэбнымi, як быццам Езус ужо ўсё зрабіў. Іх вера была цалкам пустая і бясплодная, бо яна не дазваляла, каб да справы Езуса быў далучаны той жыццёва важны ўклад, якога Ён патрабуе ад кожнага з нас.

Будзем любіць не словам альбо языком, але ўчынкамі і праўдаю.

Любіць дзеяннем. Сапраўдная вера - кажа Апостал, - гэта тая, што выпрабоўваецца тым, цi мы любім, як любіў Езус і як вучыў любiць нас. Першай асаблівасцю гэтай любовi ёсць яе канкрэтнасць. Езус не любіў нас праз прыгожыя прамовы, але праходзiў сярод нас, робячы дабро, ацаляючы ўсіх, цалкам аддаючыся тым, хто прыходзіў да Яго, пачынаючы ад самых слабых, самых бедных і пакінутых, аддаючы за нас сваё жыццё.

Будзем любіць не словам альбо языком, але ўчынкамі і праўдаю.

Далей апостал кажа, што мы павінны любіць не толькі дзеяннем, але і ў праўдзе. Хрысціянская любоў павінна выяўляцца ў канкрэтных справах, але адначасова павінна кіравацца праўдаю любові, якую знаходзiм у Езусе, павінна рабіць учынкi, згодныя з Яго пажаданнямі і Яго навукай. Гэта азначае, што мы павінны любіць адпаведна таму, як паказаў Езус.

Будзем любіць не словам альбо языком, але ўчынкамі і праўдаю.


Як жа нам жыць Словам Жыцця ў гэтым месяцы? Ягоны сэнс нават занадта зразумелы. Гэта заклік да той хрысціянскай сапраўднасці, якой Езус надаваў так шмат увагі. Але ці не з'яўляецца ён у той жа час асноўным чаканнем свету? Хіба ж не праўда, што сёння свет хоча ўбачыць сведкаў любові Езуса?

Будзем любіць справамі, а не словамі, пачынаючы з незаўважных учынкаў, якіх ад нас чакаюць тыя, што жывуць побач з намі.

І будзем любiць у праўдзе. Езус заўсёды жыў згодна з воляй Айца, гэтак жа i мы павінны заўсёды дзейнічаць паводле слова Езуса. Ён хоча, каб мы ў нашых бліжнiх бачылi Яго самога. Тым больш, што тое, што мы робім для кожнага блiжняга, Езус лічыць учыненым для сябе. Ён таксама прагне, каб мы любілі іншых сапраўды так, як саміх сябе, і любілi ўзаемна, будучы гатовымi аддаць жыццё адзін за аднаго.

Будзем любіць менавiта такім чынам, каб быць прыладаю Езуса ў збаўленні свету.

К’яра Любiч
надрукавана: „Città Nuova” 1988/8, s. 11

 
Гамілія Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча падчас св. Імшы для дзяцей на распачацце новага навучальнага года
01.09.2013 16:44

1 верасня 2013 г., мінскі архікатэдральны касцёл

 
<< Першая < Папярэдняя 1321 1322 1323 1324 1325 1326 1327 1328 1329 1330 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1327 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.