Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Няма ўваскрасення без Крыжа. Гамілія на 15 верасня
13.09.2013 11:47

Святы Тамаш з Аквіна калісьці сказаў: «Хрыстус, церпячы пакуты, а таксама паміраючы на крыжы, заплаціў доўг Адама, вярнуў доўг грэшнага роду людскога больш, чым было гэта патрэбна».

 
Ліст Вярхоўнага арцыбіскупа Кіева-Галіцкага і Сіноду УГКЦ да Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі
13.09.2013 09:24

Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі атрымала ад Вярхоўнага арцыбіскупа Кіева-Галіцкага Святаслава Шаўчука і Сіноду Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы ліст з падзякай за віншаванне з нагоды 1025-годдзя Хрышчэння Кіеўскай Русі. «Гэта нашае супольнае свята. Таму шчыра віншуем з юбілеем нашых братоў па веры і традыцыі – беларускіх католікаў», — адзначаецца ў лісце.

 
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на XXIV Звычайную нядзелю, Год С (15 верасня)
12.09.2013 23:34

Бог не зацікаўлены знішчэннем чалавека. Але наадварот, Бог у першую чаргу зацікаўлены ў выратаванні з граху. Божая міласэрнасць, аб якой гаворка ў сённяшняй літургіі слова, — яшчэ адзін шанс для чалавека, каб вярнуцца ў дом свайго Айца.

 
Паведамленне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі
12.09.2013 17:32

У сувязі з інфармацыяй, якая з’явілася ў СМІ з прычыны выдання «Энцыклапедычнага слоўніка рэлігійнай лексікі беларускай мовы» (Мінск 2013, аўтары: У. Завальнюк, М. Прыгодзіч, В. Раманцэвіч), які быў прадстаўлены ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце на кніжнай выставе, што ладзілася ў межах XV Міжнароднага з’езда славістаў, Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі паведамляе, што выданне гэтай кнігі, адным з аўтараў якой з’яўляецца ксёндз Уладзіслаў Завальнюк, — гэта выключна асабістая ініцыятыва аўтараў слоўніка.

 
Паведамленне з 54-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі
12.09.2013 17:22

12 верасня 2013 г. у Душпастырскім цэнтры ККББ у Мінску адбылося 54-е пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі. Падчас пасяджэння былі разгледжаны наступныя пытанні і прыняты наступныя рашэнні.

 
Мерапрыемствы з удзелам Папы на працягу бліжэйшых трох месяцаў
12.09.2013 12:06

Сталі вядомы мерапрыемствы з удзелам Папы Францішка на працягу бліжэйшых трох месяцаў. 22 верасня Святы Айцец дзейсніць душпастырскі візіт на Сардзінію і наведае санктуарый Маці Божай Банарскай. 29 верасня Папа ўзначаліць Эўхарыстыю на плошчы св. Пятра з нагоды Дня катэхетаў, а ў апошні дзень верасня прыме ўдзел у кансісторыі, падчас якога будзе абвешчана дата кананізацыі бл. Яна Паўла ІІ і бл. Яна ХХІІІ.

 
Аўтар кнігі «Канфесійны друк у Беларусі»: «На беларускім журфаку варта адкрыць спецыялізацыю па канфесійных СМІ»
11.09.2013 15:40

Журналіст і навуковец Сцяпан Говін, аўтар кнігі «Канфесійны друк у Беларусі», які чытае на факультэце журналістыкі БДУ адмысловы спецкурс, у інтэрв’ю Catholic.by распавёў пра актуальнасць рэлігійнай тэматыкі ў Беларусі і ўзгадаў пра тое, як ішла праца над кнігай.

 
Ліст Папы дырэктару «La Repubblica» на пытанні аб веры: кожны чалавек пакліканы ўвайсці ў спосаб мыслення і дзеяння Езуса
11.09.2013 14:02

Папа Францішак адказаў дырэктару італьянскага выдання «La Repubblica» Эўджэніо Скальфары на некаторыя пытанні адносна хрысціянскай веры, асобы Езуса Хрыста, прабачэння грахоў няверуючых, розніцы паміж хрысціянствам і іншымі рэлігіямі, энцыклікі «Lumen fidei». Ліст Святога Айца быў апублікаваны цалкам на старонках газеты 11 верасня.

 
Святы Айцец: адзіная вайна, у якой мы ўсе павінны змагацца, — вайна супраць зла
11.09.2013 12:16

«Дзякую ўсім, хто ўдзельнічаў у малітоўным чуванні і посце ў інтэнцыі міру», — з такімі словамі звярнуўся Папа Францішак у «Твітэры» 10 верасня. У той жа дзень Пантыфік скіраваў да чытачоў яшчэ адзін запіс: «Адзіная вайна, у якой мы ўсе павінны змагацца, — гэта вайна супраць зла».

 
Сустрэча Папы з бежанцамі: Рым павінен быць горадам, які дазволіць зноў пачаць усміхацца
11.09.2013 10:27

10 верасня Папа Францішак наведаў рымскі езуіцкі цэнтр дапамогі бежанцам і мігрантам «Astalli». Святы Айцец прыбыў у той час, калі сотні людзей стаялі каля ўваходу ў цэнтр, каб атрымаць пасілак. Пантыфік паразмаўляў з імі, а затым накіраваўся ў саму ўстанову, прайшоўшы тым самым шляхам, якім штодзённа праходзяць сотні людзей, вымушаных пакінуць родную зямлю ў пошуку хлеба, міру і павагі да сваіх правоў.

 
<< Першая < Папярэдняя 1321 1322 1323 1324 1325 1326 1327 1328 1329 1330 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1325 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.