Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Галоўнымі тэмамі візіту Святога Айца на Сардзінію будуць праца і моладзь
10.09.2013 16:03

Галоўнымі тэмамі візіту Святога Айца Францішка на Сардзінію, якую Папа наведае 22 верасня, будуць праца і моладзь. Арцыбіскуп Кальяры Аррыго Мільё паведаміў, што гэтыя тэмы Пантыфік выбраў сам.

 
Святы Айцец: прашу стаць на шлях сустрэч і перамоваў
09.09.2013 15:07

З новым запісам у «Твітэры» звярнуўся Святы Айцец Францішак 9 верасня. «Я прашу рашуча і мужна стаць на шлях сустрэч і перамоваў», — так гучаць словы Папы. 7 верасня згодна з заклікам Пантыфіка прайшоў дзень малітваў і посту ў інтэнцыі міру ў Сірыі, на Блізкім Усходзе і ва ўсім свеце, а на наступны дзень Папа заклікаў працягваць маліцца аб міры.

 
Папа Францішак заклікаў працягваць малітвы аб міры ў свеце
08.09.2013 17:33

8 верасня пасля малітвы «Анёл Панскі» Папа Францішак падзякаваў усім тым, хто па-рознаму далучыўся да дня малітвы і посту ў інтэнцыі міру ў Сірыі, на Блізкім Усходзе і ва ўсім свеце, які прайшоў 7 верасня.

 
Гамілія Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на асвячэнне касцёла Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Заслаўі
08.09.2013 14:30

8 верасня 2013 г.

 
Святы Айцец у дзень посту і малітвы аб міры: няхай змоўкне гук зброі
08.09.2013 12:39

«Ніколі больш вайны!» – заклікаў Папа Францішак веруючых і няверуючых, якія прынялі ўдзел вечарам 7 верасня ў дні посту і малітвы аб міры ў Сірыі, на Блізкім Усходзе і ва ўсім свеце. «Свет, якога мы жадаем, — гэта свет згоды і міру, так, як Бог яго стварыў», —падкрэсліў Святы Айцец і дадаў, што, на жаль, сёння ў ім надалей існуе насілле, падзелы, супрацьстаянні і войны, а гэта таму, што чалавек замыкаецца ў сваім эгаізме.

 
Гамілія Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча падчас св. Імшы аб міры ў Сірыі, на Блізкім Усходзе і ва ўсім свеце
07.09.2013 19:30

7 верасня 2013 г., мінскі архікатэдральны касцёл

Шчаслівыя міратворцы

 
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на XXІІІ Звычайную нядзелю, Год С (8 верасня)
07.09.2013 12:26

Сёння мы сядаем за стол Божага слова, якое з’яўляецца Мудрасцю свету. Літургія слова нагадвае нам сёння пра Божую задуму, якая ніколі не будзе зразумета розумам чалавека. Толькі адданне чалавека Божай волі можа здзейсніць, што мы ў мінімальнай ступені здолеем зразумець Мудрасць, схаваную ў Божым слове.

 
Гамілія Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча падчас св. Імшы адкрыцця новага навучальнага года ў мінскім Каледжы тэалогіі
07.09.2013 12:19

7 верасня 2013 г., Мінск, касцёл свв. Сымона і Алены

 
Хто можа быць вучнем Езуса? Гамілія на 8 верасня
06.09.2013 00:11

Дарагія браты і сёстры! Пачуўшы сённяшняе Евангелле, можам сабе ўявіць, які моцны рэзананс выклікалі словы Езуса, калі Ён звярнуўся да вялікага натоўпу, што крочыў за Ім. Нават з гэтага і распачынаецца сённяшняе Евангелле: “Шмат людзей ішло за Езусам”. І гэта зразумела, бо столькі цудаў, столькі аздараўленняў Езус здзейсніў за гэты час, што проста не мог не быць папулярным сярод людзей. Чуткі пра Яго вельмі хутка разнесліся па-за межы Назарэта.

 
Папа звярнуўся да Прэзідэнта Расіі з нагоды пасяджэння «Вялікай дваццаткі»: не заставацца інертнымі перад абліччам драмаў сірыйскага насельніцтва
05.09.2013 15:32

Папа Францішак звярнуўся да Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна ў сувязі з пасяджэннем краін «Вялікай дваццаткі», якое пачалося 5 верасня ў Санкт-Пецярбургу. «Ведаю, што Расійская Фэдэрацыя прымала ўдзел ў гэтай групе ад самага яе стварэння і заўсёды выконвала пазітыўную ролю ў паляпшэнні кіравання сусветнымі фінансамі, якія глыбока закрануў крызіс», — напісаў Пантыфік ў спецыяльным пасланні. Папа нагадаў, што перашкодай у дасягненні вялікіх эканамічных і сацыяльных мэтаў, якія ставіць перад сабой міжнародная супольнасць, з’яўляюцца ваенныя канфлікты.

 
<< Першая < Папярэдняя 1321 1322 1323 1324 1325 1326 1327 1328 1329 1330 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1326 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.