Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Нядзельнае казанне: 29 верасня — ХXVІ Звычайная нядзеля, Год С
25.09.2013 12:44

Вечнае пакаранне багатых не неабходна, калі яны навернуцца і стануць лепшымі. Тут падкрэсліваецца менавіта «любоў да грошай», а не валоданне грашыма. Багаты чалавек з прыпавесці сваю схільнасць, якую павінен быў праяўляць да Бога, праяўляў да грошай, значыць да мамоны.

 
Святы Айцец пацвердзіў паўнамоцтвы некалькіх кіраўнічых асоб у Рымскай Курыі
24.09.2013 16:19

24 верасня Святы Айцец пацвердзіў паўнамоцтвы некалькіх кіраўнічых асоб у Рымскай Курыі. Кардынал Пітэр Тарксан застаецца старшынёй Папскай рады «Iustitia et Pax», біскуп Марыё Toза застаецца сакратаром у гэтым ведамстве. Кардынал Станіслаў Рылка застаецца старшынёй Папскай рады па справах свецкіх, біскуп Ёзэф Клеменс — яе сакратаром.

 
Інтэрв’ю з новапрызначаным рэгіянальным настаяцелем рэлігійнай каталіцкай місіі св. Францішка Сальскага
24.09.2013 16:06
Ужо каля двух месяцаў як кс. Віктар Гайдукевіч SDB прызначаны рэгіянальным настаяцелем рэлігійнай каталіцкай місіі св. Францішка Сальскага. Пра новую пасаду, спалучэнне яе з іншымі абавязкамі і пра свае планы святар распавёў у інтэрв’ю Catholic.by.
 
Папа ў пасланні на Дзень мігранта і бежанца: свет можа стаць лепшым толькі тады, калі асноўная ўвага засяроджана на асобе
24.09.2013 13:46

Святы Айцец скіраваў пасланне на Дзень мігранта і бежанца, які будзе адзначацца 19 студзеня. Папа Францішак назваў «знакам часу» працэсы міграцыі, існуючыя сёння ў глабальным маштабе і «накіраваныя на паляпшэнне ўмоў жыцця чалавечай сям’і» ў эканамічным, палітычным і культурным плане; па словах Пантыфіка, яны дэманструюць імкненне чалавецтва «жыць у адзінстве з павагай да адрозненняў», адкрытасць і гасціннасць, якія дазваляюць справядліва размяркоўваць каштоўнасці планеты, захаванне і ўмацаванне годнасці і цэнтральнага месца кожнага чалавека.

 
Хто такія езуіты?
24.09.2013 12:40

Езуіт… Для многіх людзей гэтае слова асацыюецца з глыбокай духоўнасцю («ігнацыянскія медытацыі»), высокаадукаванымі і сціплымі манахамі, якія захапляюць сваёй эрудыцыяй і адкрытасцю на самыя розныя праяўленні культуры. Для іншых – гэта нейкае цьмянае слова з урокаў школьнай гісторыі. А для старэйшага пакалення, выхаванага на расійска-імперскай і савецкай літаратуры, «езуіт» — гэта сінонім кагосьці хітрага, крывадушнага, «памагатага заходняга імперыялізму». Дык хто ж яны на самой справе? Кім яны былі для Касцёла ў Беларусі? І хто яны цяпер?

 
Даклад кс. Аляксандра Яшэўскага на сустрэчы катэхетаў Гродзенскай дыяцэзіі
24.09.2013 11:46

23 верасня 2013 г., Гродна

“Дух Пана на мне” (Лк 4, 18)

 
«Свята талентаў» у грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі
23.09.2013 14:14
22 верасня ў грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Мінску адбылася незвычайная моладзевая  сустрэча. Моладзь часта збіраецца тут, але гэтым разам айцец Антон Нікалаеў CSsR арганізаваў сапраўднае «свята моладзевых талентаў». Прычым на сустрэчы была як царкоўная, так і нецаркоўная моладзь.
 
Папа на Сардзініі да навукоўцаў: універсітэт — месца, дзе жыве і вывучаецца культура сустрэчы, дыялога
23.09.2013 13:26

22 верасня ў межах прабывання на Сардзініі Папа Францішак сустрэўся з прадстаўнікамі свету культуры і навукі. У будынку Папскага тэалагічнага рэгіянальнага факультэта ў Кальяры Пантыфік прывітаў выкладчыкаў і студэнтаў гэтай навучальнай установы, а таксама рэктараў, выкладчыкаў і студэнтаў дзяржаўных універсітэтаў Сардзініі.

 
Сустрэча Папы на Сардзініі з беднымі, зняволенымі і супрацоўнікамі «Caritas»: немагчыма ісці за Хрыстом, калі не любім адзін аднаго
22.09.2013 22:02

22 верасня ў рамках душпастырскага візіту на Сардзінію Папа Францішак сустрэўся з групай бедных і зняволеных, а таксама супрацоўнікамі мясцовага аддзялення «Caritas», якія аб іх клапоцяцца. Сустрэча адбылася ў катэдральным касцёле ў Кальяры.

 
Папа ў санктуарыі Маці Божай з Банарыё: не бойцеся выйсці і паглядзець на нашых братоў і сясцёр позіркам Марыі
22.09.2013 19:10

Кульмінацыйным пунктам візіту Папы Францішка на Сардзінію 22 верасня стала наведванне санктуарыя Маці Божай з Банарыё – апякункі гэтага вострава і ўсіх маракоў. Тут Пантыфік узначаліў Імшу, а затым памаліўся з вернікамі «Анёл Панскі».

 
<< Першая < Папярэдняя 1321 1322 1323 1324 1325 1326 1327 1328 1329 1330 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1322 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.