Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Папа Францішак наведаў езуіцкую святыню ў Рыме
31.07.2013 13:45

Паставіць Хрыста ў цэнтр свайго жыцця заклікаў папа Францішак удзельнікаў Эўхарыстыі, якую ўзначаліў у рымскім езуіцкім касцёле Найсвяцейшага Імя Езуса (Іль-Джэзу). Пантыфік наведаў святыню 31 ліпеня, ва ўспамін св. Ігнацыя Лаёлы, заснавальніка Ордэна езуітаў, да якога ён сам належыць.

 
Папа правёў прэс-канферэнцыю ў самалёце падчас вяртання з Бразіліі
30.07.2013 14:55

29 ліпеня падчас вяртання ў самалёце з Рыа-дэ-Жанэйра папа Францішак правёў прэс-канферэнцыю. Пантыфік казаў пра кананізацыю благаслаўлёных Яна ХХІІІ і Яна Паўла ІІ, Ватыканскі банк, служэнне біскупаў, свае планы на будучыню і многае іншае.

 
Пантыфік пасля вяртання з Дня моладзі: мы павінны працягваць жыць усім тым, што разам вызнавалі
30.07.2013 12:02

Пасля вяртання з Дня моладзі папа Францішак звярнуўся да маладых вернікаў у «Твітэры». «Зараз, дарагія юнакі і дзяўчаты, мы павінны працягваць жыць кожны дзень усім тым, што мы разам вызнавалі падчас Сусветнага дня моладзі», — так гучаць словы Пантыфіка.

 
Папа ў інтэрв’ю бразільскаму тэлебачанню: я веру, што Бог патрабуе ад нас у гэты момант больш прастаты
29.07.2013 23:08

«Нашы людзі патрабуюць беднасці нашых святароў», — сказаў Святы Айцец Францішак у інтэрв’ю бразільскаму тэлебачанню «TV Globo» на заканчэнне свайго візіту ў Бразілію. Па словах Папы, гэтае перакананне ляжыць у аснове яго рашэння пасяліцца ў ватыканскім Доме св. Марты, а не ў Апостальскім палацы, і выкарыстоўваць сціплыя мадэлі аўтамабіляў. «Я веру, што Бог патрабуе ад нас у гэты момант больш прастаты. Той, якая ідзе знутры і радуе душу», — адзначыў Пантыфік.

 
Завяршыўся візіт Святога Айца ў Бразілію
29.07.2013 16:48

28 ліпеня папа Францішак завяршыў візіт у Бразілію на Сусветны дзень моладзі. Падчас цырымоніі развітання Пантыфік падзякаваў усім, асабліва Прэзідэнту краіны Дзілме Русэф, за сардэчны прыём на бразільскай зямлі і прызнаўся, што вернецца ў Рым з сэрцам, напоўненым шчаслівымі ўспамінамі.

 
Сустрэча Папы з іерархамі Лацінскай Амерыкі: быць пастырамі, блізкімі да людзей
29.07.2013 13:57

На заканчэнне Сусветнага дня моладзі ў Рыа-дэ-Жанэйра 28 ліпеня папа Францішак сустрэўся з каардынацыйным камітэтам Рады епіскапатаў Лацінскай Амерыкі (CELAM) – структуры, якая аб’ядноўвае епіскапаты гэтага рэгіёна. У прамове Пантыфік закрануў пытанні, актуальныя для Касцёла на ўсіх кантынентах.

 
Папа да валанцёраў Дня моладзі: я веру ў вас, моладзь, і малюся за вас
29.07.2013 13:21

28 ліпеня перад сваім ад’eздам з Рыа-дэ-Жанэйра Святы Айцец Францішак сустрэўся з валанцёрамі Сусветнага дня моладзі. Іх службу Пантыфік параўнаў з місіяй Яна Хрысціцеля, які падрыхтаваў шлях для Езуса. Па словах Папы, кожны валанцёр уклаў сваю лепту ў тое, каб тысячам маладых людзей «падрыхтаваць дарогу» да сустрэчы з Хрыстом.

 
«Жыццё Езуса – гэта жыццё для іншых, жыццё служэння»: заключная Імша з удзелам Папы ў Бразіліі
28.07.2013 19:18

«Было цудоўна ўдзельнічаць у Сусветным дні моладзі, перажыць яго разам з маладымі людзьмі з усяго свету, але зараз ты павінен ісці і перадаваць гэты досвед іншым», — сказаў Пантыфік, звяртаючыся нібыта да кожнага з удзельнікаў сусветнага форуму. У заключнай святой Імшы, якую ўзначаліў Папа ў Рыа-дэ-Жанэйра, удзельнічалі больш за 3 мільёны чалавек.

 
Наступны Сусветны дзень моладзі пройдзе ў Кракаве
28.07.2013 18:36

Наступны Сусветны дзень моладзі адбудзецца ў Кракаве (Польшча) у 2016 г. Аб гэтым паведаміў папа Францішак 28 ліпеня на заканчэнне святой Імшы ў Рыа-дэ-Жанэйра.

 
Папа на малітоўным чуванні моладзі ў Бразіліі: граць у камандзе Хрыста
28.07.2013 13:29

Папа Францішак прыняў удзел у малітоўным чуванні, якое прайшло ў ноч з 27 на 28 ліпеня ў межах Сусветнага дня моладзі ў Рыа-дэ-Жанэйра на пляжы Копакабана. Нягледзячы на халоднае і дажджлівае надвор’е, на сустрэчы з Пантыфікам прысутнічала больш за 2 мільёны чалавек.

 
<< Першая < Папярэдняя 1331 1332 1333 1334 1335 1336 1337 1338 1339 1340 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1335 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.