Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Святы Айцец да моладзі ў Рыа-дэ-Жанэйра: я бачу ў вас прыгажосць маладога твару Хрыста, і маё сэрца напаўняецца радасцю
26.07.2013 12:39

25 ліпеня Святы Айцец Францішак сустрэўся з моладдзю на пляжы Копакабана ў Рыа-дэ-Жанэйра. Едучы ў папамабілі, Пантыфік вітаў сабраных, а пасля звярнуўся да іх са сваім словам.

 
«Вы не адны, Касцёл з вамі, Папа з вамі»: Святы Айцец наведаў бразільскія фавэлы
25.07.2013 20:43

25 ліпеня ў межах свайго прабывання ў Бразіліі Святы Айцец Францішак наведаў фавэлы (трушчобы) Варжынья. Звяртаючыся да іх жыхароў, Папа прызнаўся, што яго жаданнем было «наведаць усе раёны гэтай краіны», і ён хацеў бы «пастукацца ў кожныя дзверы, сказаць „добры дзень“, папрасіць шклянку халоднай вады, выслухаць сэрца кожнага».

 
Гамілія біскупа Антонія Дзям’янкі на асвячэнні капліцы ў Ельску
25.07.2013 20:03

25 ліпеня 2013 г.

 
Папа Францішак выказвае спачуванні ў сувязі з аварыяй каля Санц’яга-дэ-Кампастэла
25.07.2013 13:47

Папа Францішак маліўся за загінуўшых і параненых у буйной чыгуначнай аварыі каля Санц’яга-дэ-Кампастэла. Пантыфік, які знаходзіцца ў Бразіліі, быў паінфармаваны аб аварыі і выказаў глыбокі смутак.

 
«Глядзіце на Хрыста ў цяжкія моманты, Ён дасць суцяшэнне»: Папа наведаў клініку ў Рыа-дэ-Жанэйра
25.07.2013 13:13

Папа Францішак заклікаў да мужнай барацьбы з незаконным абаротам наркотыкаў у Лацінскай Амерыцы, падкрэсліўшы, што гэта зло, якое выклікае насілле, боль і смерць, і таму патрэбны адважныя крокі для яго знішчэння з боку ўсяго грамадства. 24 ліпеня Пантыфік наведаў клініку імя св. Францішка Асізскага ў Рыа-дэ-Жанэйра, якая спецыялізуецца на лячэнні людзей з залежнасцямі, перш за ўсё наркаманаў.

 
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на XVIІ Звычайную нядзелю, Год С (28 ліпеня)
25.07.2013 12:56

«Шукайце і знойдзеце», – гэтае абяцанне Езуса Хрыста дае нам вялікую надзею на збаўленне і жыццё ў Валадарстве Нябесным. Але трэба сапраўды жадаць быць збаўленым. Штодня старацца быць вучнем Хрыста, дбаць пра свой духоўны стан і ад усяго сэрца маліцца.

 
Папа ў санктуарыі ў Апарэсідзе: Бог заўсёды захоўвае для нас найлепшае
24.07.2013 19:25

Папа Францішак 24 ліпеня ў межах візіту ў Бразілію наведаў санктуарый Маці Божай у Апарэсідзе. Пантыфік адзначыў, што гэтае месца мае для яго важнае значэнне, паколькі менавіта тут нарадзіўся «Дакумент з Апарэсіды», які «паўстаў са спляцення сустрэчы біскупаў і простай веры пілігрымаў, пад матчынай апекай Марыі». Святы Айцец узначаліў у санктуарыі Імшу.

 
Святы Айцец да моладзі: Хрыстус верыць у вас
24.07.2013 13:35

24 ліпеня Святы Айцец Францішак звярнуўся да моладзі праз «Твітэр» з новым запісам. «Дарагія юнакі і дзяўчаты, Хрыстус верыць у вас і даручае вам сваю місію: ідзіце і навучайце!» — так гучаць словы Папы.

 
Некаторыя змены ў праграме візіту Папы ў Бразілію: сустрэча з моладдзю ў архікатэдры Рыа
24.07.2013 12:34

Старшыня Прэс-службы Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыко Ламбардзі паведаміў аб некаторых зменах праграмы візіту Святога Айца ў Бразілію. У прыватнасці, да праграмы прабывання Папы ў Рыа-дэ-Жанэйра была дададзена адна сустрэча: 25 ліпеня пасля вяртання з мікрараёну Варжынья, дзе знаходзяцца фавэлы (трушчобы), Пантыфік сустрэнецца ў архікатэдры з бразільскай моладдзю.

 
Пантыфік сустрэнецца ў Бразіліі з зоркамі футбола
24.07.2013 12:22

Папа Францішак 25 ліпеня сустрэнецца ў Рыа-дэ-Жанэйра з легендамі і зоркамі бразільскага футбола. Раніцай у чацвер Пантыфік благаславіць афіцыйныя сцягі Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў, якія пройдуць у Рыа ў 2016 г.

 
<< Першая < Папярэдняя 1331 1332 1333 1334 1335 1336 1337 1338 1339 1340 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1337 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.