Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Пантыфік да журналістаў: прашу вас дапамагчы мне і працаваць на дабро грамадства маладых і пажылых
23.07.2013 15:37

Мэта паездкі ў Бразілію — сустрэча з маладымі людзьмі, якіх нельга ізаляваць; ім трэба дапамагаць вырашаць цяжкасці кожнага дня, а таксама праблемы, звязаныя з працай, — нагадаў папа Францішак журналістам падчас палёту на Сусветны дзень моладзі. Пантыфік звярнуўся да прадстаўнікоў СМІ ў самалёце.

 
Святы Айцец: тыдзень у Рыа можа стаць часам, каб паглыбіць наша сяброўства ў Хрысце
23.07.2013 13:38

«Дзякуй усім вам і ўсім уладам за цудоўны прыём у Рыа», — такія словы былі змешчаны ў профілі Святога Айца ў «Твітэры» 23 ліпеня. Учора Пантыфік прыбыў у Рыа-дэ-Жанэйра.

 
У Бразіліі Папа хоча заахвоціць моладзь быць сведкамі надзеі і будаўнікамі міру
23.07.2013 13:11

На Сусветным дні моладзі ў Рыа-дэ-Жанэйра папа Францішак хоча заахвоціць маладых людзей быць «сведкамі надзеі і будаўнікамі міру». Аб гэтым гаворыцца ў тэлеграме, якую Пантыфік накіраваў Прэзідэнту Італіі Джорджо Напалітана і якая была апублікавана 22 ліпеня, неўзабаве пасля адлёту Святога Айца.

 
«На думкі пра Бога мяне накіравала музыка»: размова з кс. Сяргеем Бараўнёвым, аўтарам песні «Малюся за цябе, Беларусь»
23.07.2013 12:56

22 ліпеня ў Івянцы распачалася чарговая «Музычная майстэрня». Музыка і спевы — гэта сапраўднае майстэрства. А касцёльныя песні часам як лекі для душы. У многіх з нас ёсць і свае любімыя песні. Вось толькі ці ведаем мы, хто іх напісаў? Сёння мы гутарым з ксяндзом Сяргеем Бараўнёвым, пробашчам парафіі Св. Роха ў Палачанах, аўтарам песні «Малюся за цябе, Беларусь».

 
Прэс-служба Апостальскай Сталіцы: Пантыфік задаволены прыёмам у Рыа-дэ-Жанэйра
23.07.2013 12:09

Як паведаміў старшыня Прэс-службы Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыко Ламбардзі, Святы Айцец быў «вельмі задаволены» прыёмам у Рыа. Аўторак 23 ліпеня стане днём адпачынку Пантыфіка пасля 12-гадзіннага пералёту: у гэты дзень не прадугледжаны адкрытыя падзеі з удзелам Папы, а адкрыццё Сусветнага дня моладзі традыцыйна пройдзе ў другой палове дня без Святога Айца.

 
Папа ў Бразіліі: мэта майго падарожжа — ажывіць полымя братэрскай любові, якое гарыць у кожным сэрцы
23.07.2013 11:20

22 ліпеня пасля прыбыцця ў Бразілію папа Францішак накіраваўся ў прэзідэнцкі палац, дзе на адкрытай пляцоўцы адбылася цырымонія прывітання. У прамове Пантыфік падкрэсліў шчыльныя вузы, якія спалучаюць Бразілію з Апостальскай Сталіцай і з наступнікам св. Пятра.

 
Святы Айцец Францішак прыбыў у Бразілію
22.07.2013 23:08

22 ліпеня распачаўся апостальскі візіт папы Францішка ў Бразілію на Сусветны дзень моладзі. Папскі самалёт прызямліўся ў аэрапорце Галеан у Рыа-дэ-Жанэйра ў 15.43 па мясцовым часе.

 
Пачалося падарожжа Святога Айца Францішка ў Бразілію
22.07.2013 13:21

22 ліпеня пачалося першае апостальскае падарожжа Святога Айца Францішка за межы Італіі. У 8 гадзін 53 хвіліны па рымскім часе Папа ўзняўся на аэробусе з рымскага аэрапорта «Ф’юмічына» ў накірунку Бразіліі.

 
Кардынал Жан-Луі Таран даў інтэрв'ю пасля візіту ў Беларусь
21.07.2013 17:57

Кардынал Жан-Луі Таран, старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу, з 3 па 8 ліпеня знаходзіўся з візітам у Беларусі. У якасці спецыяльнага Пасланца Папы іерарх прыняў удзел ва ўрачыстасцях з нагоды 400-годдзя знаходжання ў Беларусі абраза Найсвяцейшай Панны Марыі, што захоўваецца ў Нацыянальным санктуарыі ў Будславе.

 
Гамілія біскупа Антонія Дзям’янкі ў Сталовічах з нагоды асвячэння алтара Маці Божай Ларэтанскай і сустрэчы сем’яў баранавіцкага рэгіёну душпастырства
21.07.2013 17:02

21 ліпеня 2013 г.

 
<< Першая < Папярэдняя 1331 1332 1333 1334 1335 1336 1337 1338 1339 1340 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1338 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.