28 ліпеня 2013 г., ІвянецБыць апосталамі Добрай НавіныДарагія браты і сёстры, умілаваная ў Хрысце моладзь!
27 ліпеня папа Францішак сустрэўся з бразільскімі іерархамі. «Бог хоча аб’явіцца менавіта праз нашы сродкі, бедныя сродкі, таму што Ён заўсёды дзейнічае», — сказаў у звароце да біскупаў Пантыфік і дадаў, што душпастырства павінна ў першую чаргу абапірацца не на багацце рэсурсаў, а на «крэатыўнасць любові».
27 ліпеня папа Францішак сустрэўся ў гарадскім тэатры Рыа-дэ-Жанэйра з бразільскімі палітыкамі, дыпламатамі, прадстаўнікамі грамадскасці, культуры і буйнейшых рэлігійных супольнасцяў. Пантыфік заклікаў іх берагчы арыгінальнасць культурнай традыцыі Бразіліі, салідарна ствараць будучыню краіны і весці дыялог.
26 ліпеня ў межах свайго візіту ў Бразілію Папа спавядаў моладзь у парку «Боа-Віста». На споведзь да Пантыфіка прыйшлі пяць маладых людзей.
Вечарам 26 ліпеня Святы Айцец Францішак прыняў удзел у набажэнстве Крыжовага шляху з маладымі вернікамі, сабранымі на Сусветным дні моладзі ў Рыа-дэ-Жанэйра. На заканчэнне набажэнства Папа звярнуўся да моладзі са словам.
Дарагія браты і сёстры! Напэўна, ёсць такія моманты ў жыцці кожнага, магчыма, больш гэта ў перыяд маладосці, калі ў нас з’яўляецца шмат розных мараў, планаванняў будучыні. І гэта нармальна. Хто ж з нас не марыць?
«Я б хацеў, каб мой візіт у Рыа абнавіў ува ўсіх любоў да Хрыста і Касцёла, радасць быць злучанымі з Ім і належаць Касцёлу, а таксама абавязак жыць верай і сведчыць аб ёй», — сказаў Святы Айцец Францішак у разважанні перад малітвай «Анёл Панскі» 26 ліпеня. Папа прыняў удзел у малітве, якая адбылася перад архідыяцэзіяльнай курыяй Рыа-дэ-Жанэйра.
Папа Францішак вырашыў уключыць у праграму свайго удзелу ў Сусветным дні моладзі сустрэчу са зняволенымі. Яна адбудзецца ў архідыяцэзіяльнай курыі Рыа-дэ-Жанэйра.
26 ліпеня 2013 г.Быць місіянерамі новай евангелізацыіВашы Эксцэленцыі, браты ў святарстве, кансэкраваныя асобы, дарагая моладзь!
Івянец, 26 ліпеня 2013 г. Ідзіце і навучайце