Святы Айцец Бэнэдыкт XVI накіраваў спачувальную тэлеграму амерыканскаму народу ў сувязі з трагічнымі наступствамі разбуральнага ўрагану.
У чацвер 26 мая 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI далучыцца да малітвы за Італію. Святы Ружанец з удзелам італьянскіх біскупаў пройдзе ў рымскай базыліцы Санта Марыя Маджорэ.
У апошнія часы ва ўсім свеце многа ўвагі надаецца праблеме кланавання чалавечых эмбрыёнаў з мэтай «вытворчасці» чалавечых асобаў ці так званым рэпрадуктыўным тэхналогіям. Не адстае ў гэтым і Беларусь. Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 27 красавіка 2011 г. у першым чытанні прыняла законапраект аб дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогіях і гарантыях правоў грамадзян пры іх ужыванні.
«Сёлятняе 1 мая мае багатую сімволіку. Абвяшчэнне благаслаўлёным Яна Паўла ІІ, свята Міласэрнасці, першы дзень марыйнага месяца, успамін Юзафа Рамесніка, дзень працы, дваццатая гадавіна выдання энцыклікі Centesimus annus — усё гэта наклалася адно на другое, утварыўшы гарманічнае цэлае, і надало асаблівае гучанне дадзенаму дню: 1 мая 2011 года».
Базыліка Святой Марыі Вялікай, Рым, 1 мая 2011 г.
Вашы Эксцэленцыі, глыбокапаважаныя святары, браты і сёстры, пілігрымы і ўсе прысутныя на гэтай Эўхарыстыі!
1. У сённяшні, асаблівы як для Паўсюднага Касцёла, так і для Касцёла ў Беларусі, дзень беатыфікацыі Вялікага Пантыфіка Яна Паўла II Божы Провід дазваляе нам цэлебраваць Эўхарыстыю ў славутай рымскай базыліцы Святой Марыі Вялікай (Santa Maria Maggiore).
...І вось доўгачаканы дзень настаў; ён настаў хутка, бо так спадабалася Пану Богу: Ян Павел ІІ благаслаўлёны!...
Ян Павел ІІ — благаслаўлёны!
Свята Божай Міласэрнасці для паўсюднага Касцёла было ўстаноўлена папам Янам Паўлам ІІ у лістападзе 2000 г. Адзначаецца яно ў ІІ Велікодную нядзелю. Выбар гэтага дня невыпадковы, бо на яго прыпадае актава Уваскрасення Пана, якая завяршае святкаванне Хрыстовай пасхальнай таямніцы.
«Любі Пана Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёй душой тваёй, і ўсім розумам тваім» (Мц 22, 37)
«Якая запаведзь найбольшая ў Законе?» У часы Езуса гэтае пытанне было класічнай тэмай дэбатаў у рабінскіх школах. І Езус, якога лічылі Настаўнікам, таксама ад яго не ўхіліўся і даў арыгінальны адказ, спалучаючы ў адно цэлае любоў да Бога і любоў да бліжняга. Яго вучні ўжо ніколі не змогуць раздзяліць гэтыя «дзве любові», таксама як немагчыма аддзяліць карані дрэва ад яго кароны: чым больш яны любяць Бога, тым мацнейшай становіцца любоў да братоў і сясцёр; і чым больш яны любяць братоў і сясцёр, тым глыбейшай становіцца іх любоў да Бога.
Праблема адносін паміж свабодай чалавека, Божым Провідам і папулярным у наш час пытаннем аб прадвызначэнні. Ці можна коратка і задавальняюча растлумачыць тое, што ўжо тысячы гадоў імкнецца тлумачыць людзям Святое Пісанне і вучэнне Касцёла? Як сучаснаму чалавеку растлумачыць, чаму людзі грашаць, чаму Бог дазваляе нарадзіцца чалавеку, калі ведае, што ён скончыць у пекле? Або што сказаць тым, хто не можа зразумець, чаму Бог, які ўсё ведае, дазваляе жахі гэтага свету?