Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Айцец Нябесны і бацькі зямныя: адрознае і падобнае (частка 1)
02.06.2011 12:09

Адносіны паміж бацькамі і дзецьмі — тэма, зразумела, не новая. Пра гэта напісаны сотні кніг і артыкулаў, якія прысвечаны ўсім дэталям і асаблівасцям гэтага ўзаемадзеяння. Аднак менавіта гэты бок адносінаў паміж людзьмі аказвае найбольшы ўплыў як на псіхалагічны стан чалавека, так і на ягоную духоўнасць: бацькі фармуюць у дзіцяці вобраз Бога, нават калі самі няверуючыя.

 
Урачыстасць Унебаўшэсця Пана
02.06.2011 04:30

Урачыстасць Унебаўшэсця Пана сёлета прыпадае на 2 чэрвеня. У гэты дзень ва ўсіх касцёлах і месцах малітвы каталіцкіх парафій праходзяць святочныя літургіі, удзел у якіх абавязковы.

 
Папа прыняў генерал-губернатара Аўстраліі
01.06.2011 17:54

1 чэрвеня 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыняў на аўдыенцыі генерал-губернатара Аўстралійскага саюза Квэнцін Брайс. Пасля чаго прадстаўнік Аўстраліі сустрэлася з Дзяржсакратаром папы Бэнэдыкта XVI кардыналам Тарчызіо Бэртонэ і сакратаром па адносінах з дзяржавамі Дзяржаўнага Сакратарыяту Апостальскай Сталіцы арцыбіскупам Дамінікам Мамбэрці.

 
Бэнэдыкт XVI стварыў новую дыяцэзію ў Бразіліі
01.06.2011 15:08

1 чэрвеня 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI стварыў дыяцэзію Навірай у Бразіліі. Дадзеная тэрытарыяльная адзінка Каталіцкага Касцёла ўтварылася з часткі дыяцэзіі Даўрадос і ўвайшла ў склад Мітраполіі Кампо Грандэ як яе суфраганія (г. зн. з правам голасу).

 
Міжнародны дзень абароны дзяцей
01.06.2011 13:21

1 чэвеня адзначаецца Міжнародны дзень абароны дзяцей. З гэтай нагоды ў Гродзенскай дыяцэзіі сёння ўпершыню праходзіць Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці пад назвай «Засей зерне любові».

 
Папа сустрэнецца з лідэрам Палесцінскай Аўтаноміі
01.06.2011 11:52

3 чэрвеня 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI удзеліць аўдыенцыю Прэзідэнту Палесцінскай Аўтаноміі Махмуду Аббасу. Палесцінскі лідэр сустрэнецца з Папам у чацвёрты раз, а апошняя іх сустрэча праходзіла ў Ватыкане ў кастрычніку 2009 г.

 
Вячэрняе маёвае набажэнства прайшло ў Ватыканскі садах
01.06.2011 11:44

Па добрай традыцыі заканчэнне месяца мая, прысвечанага ў Каталіцкім Касцёле Панне Марыі, адзначаецца спецыяльным набажэнствам у Ватыканскіх садах з удзелам Папы.

 
Крызіс: пагрозы і шанцы
31.05.2011 16:18

Крызіс, які апошнім часам закрануў беларускае грамадства, многія зводзяць толькі да эканамічных праблем. Гэта тое, што ў першую чаргу кідаецца ў вочы. Праблемы з набыццём валюты, рост цэнаў, ажыятаж вакол пакупкі розных тавараў яшчэ па старых цэнах. Няўпэўненасць у заўтрашнім дні і безабароннасць перад наступствамі крызісу яшчэ больш накручваюць страхі, недавер і агрэсію.

 
Бэнэдыкт XVI прыняў кіраўніка Бундэстагу Норберта Ламмерта
31.05.2011 14:29

31 мая 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыняў на прыватнай аўдыенцыі кіраўніка Бундэстага Норберта Ламмерта. Галоўнай тэмай сустрэчы стала абмеркаванне будучага візіту Папы ў Германію, які запланаваны на 22–25 верасня гг.

 
Сусветны дзень без тытуню
31.05.2011 13:18

31 мая адзначаецца Сусветны дзень без тытуню. Абвясціла гэты дзень Сусветная арганізацыя аховы здароўя ў 1988 г.

 
<< Першая < Папярэдняя 1521 1522 1523 1524 1525 1526 1527 1528 1529 1530 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1523 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.