Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
7 студзеня — будзень

«...Хадзіў Езус па ўсёй Галілеі, навучаючы там у сінагогах і абвяшчаючы Евангелле Валадарства, і лячыў Ён усялякую хваробу і ўсялякую немач у людзей. І прайшла пра Яго чутка па ўсёй Сірыі. І пачалі прыводзіць да Яго ўсіх нямоглых, церпячых на розныя хваробы і слабасці, і апантаных, і эпілептыкаў, і спаралізаваных, і Ён вылечваў іх».

 
8 студзеня — будзень

«Езус убачыў мноства людзей і злітаваўся над імі, бо яны былі як авечкі без пастыра; і пачаў іх вучыць многаму. І як мінула ўжо шмат часу, вучні Ягоныя, падышоўшы да Яго, сказалі: Месца гэта пустыннае, і гадзіна ўжо позняя; адпусці іх, каб яны пайшлі ў навакольныя паселішчы і вёскі і купілі сабе чаго з’есці...».

 
9 студзеня — будзень

«Калі насыцілася пяць тысяч мужчын, Езус адразу ж прымусіў Сваіх вучняў увайсці ў лодку і плысці перад Ім на другі бок да Бэтсаіды, пакуль Ён адпусціць людзей. І адпусціўшы іх, Ён пайшоў на гару памаліцца. Калі настаў вечар, лодка была на сярэдзіне мора, а Ён адзін на беразе. І, убачыўшы іх знясіленых веславаннем, бо вецер дзьмуў ім насустрач, каля чацвёртай варты ночы прыйшоў да іх, ідучы па моры...».

 
Нядзеля пасля 6 студзеня. Свята Хросту Пана

«Калі народ чакаў і калі ўсе разважалі ў сэрцах сваіх пра Яна, ці не Хрыстус ён, Ян адказаў усім: Я хрышчу вас вадою, але ідзе мацнейшы за мяне, якому я не варты развязаць раменьчык на сандалях Яго. Ён будзе хрысціць вас Духам Святым і агнём. І сталася, калі хрысціўся ўвесь народ, і калі Езус, атрымаўшы хрост, маліўся, раскрылася неба, і Дух Святы ў цялесным выглядзе, як голуб, сышоў на Яго...».

 
10 студзеня — будзень

«Езус вярнуўся ў моцы Духа ў Галілею і разышліся чуткі пра Яго па ўсёй ваколіцы. Ён навучаў ва ўсіх сінагогах, і ўсе Яго славілі. І прыйшоў Ён у Назарэт, дзе быў выхаваны, і ўвайшоў паводле свайго звычаю ў дзень суботні ў сінагогу, і ўстаў, каб чытаць (...) І вочы ўсіх у сінагозе былі скіраваныя на Яго. І Ён пачаў гаварыць ім: Сёння споўніліся гэтыя словы Пісання, якія вы чулі».

 
11 студзеня — будзень

«Калі Езус быў у адным з гарадоў, з’явіўся чалавек увесь у праказе. Убачыўшы Езуса, упаў ніцма, молячы Яго і кажучы: Пане, калі хочаш, можаш ачысціць мяне. Езус працягнуў руку, дакрануўся да яго і сказаў: Хачу, будзь ачышчаны! І адразу праказа сышла з яго. І Ён загадаў яму нікому не расказваць, але пайсці, паказацца святару і скласці ахвяру за сваё ачышчэнне...».

 
12 студзеня — будзень

«Ян сказаў у адказ: Не можа чалавек нічога ўзяць, калі яму не будзе дадзена з неба. Вы самі мне сведкі ў тым, што я сказаў: Я не Хрыстус, але я пасланы перад Ім. Хто мае нявесту, той жаніх; а сябар жаніха, што стаіць і слухае яго, вельмі радуецца голасу жаніха. Вось гэтая радасць мая споўнілася. Яму трэба ўзрастаць, а мне станавіцца меншым».

 
Пастырскае пасланне арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на 2010 г.
06.01.2010 10:36

Быць святаром паводле Сэрца Езуса


Глыбокапаважаныя браты і сёстры!
1. 19 чэрвеня 2009 г. паводле рашэння Святого Айца Бэнэдыкта XVI мы распачалі Год святарства. Сёння з удзячнасцю Езусу Хрысту — Першасвятару — мы ўспамінаем Першую ўсебеларускую малітоўную сустрэчу святароў, якая адбылася ў касцёле св. Сымона і св. Алены ў Мінску 4 жніўня мінулага года. Падчас гэтай сустрэчы слугі алтара дзякавалі за ласку паклікання да святарства, разважалі над гэтым вялікім дарам, асэнсоўвалі, як выконваюць сваё служэнне і ці адказвае яно на выклікі сучаснага секулярнага свету.

 
6 студзеня — урачыстасць Аб'яўлення Пана

«Калі ж Езус нарадзіўся ў Бэтлееме Юдэйскім у дні караля Ірада, вось мудрацы з усходу прыбылі ў Ерузалем, кажучы: Дзе нованароджаны кароль юдэйскі? Бо мы бачылі зорку Ягоную на ўсходзе і прыйшлі пакланіцца Яму. Пачуўшы гэта, кароль Ірад занепакоіўся і ўвесь Ерузалем з ім...».

 
У 2009 годзе больш за 2 мільёны чалавек прынялі ўдзел у аўдыенцыях і цэлебрацыях Святога Айца
05.01.2010 17:07

Больш за 2 мільёны вернікаў з усяго свету прымалі ўдзел у 2009 г. у папскіх аўдыенцыях і святых Імшах, якія цэлебраваў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI у Апостальскай Сталіцы і Кастэль Гандольфа (прыгарад Рыма). Прэфектура папскага дому дала статыстычныя даныя адносна ўдзелу вернікаў у сустрэчах з Пантыфікам за мінулы год, не лічачы падарожжаў Папы па Італіі і ў іншыя краіны.

 
<< Першая < Папярэдняя 1681 1682 1683 1684 1685 1686 1687 1688 1689 1690 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1683 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.