Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Субота — першы звычайны тыдзень

«Калі Езус узлягаў за сталом у ягоным доме, шмат мытнікаў і грэшнікаў былі разам з Езусам і Ягонымі вучнямі. Бо шмат было тых, хто ішоў следам за Ім. Кніжнікі і фарысеі, убачыўшы, што Ён есць з мытнікамі і грэшнікамі, казалі вучням Ягоным: Чаму Ён есць і п’е з мытнікамі і грэшнікамі? Пачуўшы гэта, Езус сказаў ім: Не здаровыя патрабуюць лекара, але хворыя; Я не прыйшоў клікаць справядлівых, але грэшнікаў».

 
Субота — другі звычайны тыдзень

«Езус з вучнямі прыйшоў у дом. І зноў сабраўся натоўп, так што яны не маглі нават хлеба паесці. Пачуўшы гэта, Яго родныя пайшлі забраць Яго, бо казалі, што Ён страціў розум».

 
Пятніца — другі звычайны тыдзень

«Езус узышоў на гару і паклікаў да сябе тых, каго сам хацеў, і яны прыйшлі да Яго. І выбраў Дванаццаць, якіх і назваў Апосталамі, каб яны былі з Ім, каб паслаць іх прапаведаваць і каб яны мелі ўладу выганяць злых духаў. Выбраў Ён Дванаццаць...».

 
Чацвер — другі звычайны тыдзень

«Езус адышоў з вучнямі сваімі да мора. А за Ім ішоў вялікі натоўп з Галілеі, з Юдэі, з Ерузалема, з Ідумеі; з-за Ярдану і з ваколіц Тыру і Сідону прыйшло да Яго вялікае мноства людзей, якія пачулі, што Ён рабіў. (...) Многіх Ён аздаравіў, таму кідаліся да Яго тыя, хто меў якую-небудзь хваробу, каб дакрануцца да Яго. І нячыстыя духі, калі бачылі Яго, падалі перад Ім і крычалі: Ты — Сын Божы».

 
Серада — другі звычайны тыдзень

«Езус зноў увайшоў у сінагогу. Быў там чалавек, які меў паралізаваную руку. І сачылі за Езусам, ці не вылечыць таго ў шабат, каб абвінаваціць Яго. І сказаў Ён чалавеку з паралізаванай рукою: Стань пасярэдзіне. А ў іх запытаўся: У шабат належыць рабіць дабро, ці зло, душу ўратаваць, ці загубіць? Але яны маўчалі».

 
Аўторак — другі звычайны тыдзень

«Аднойчы ў шабат, калі Езус праходзіў праз пасевы, вучні Ягоныя пачалі па дарозе зрываць каласы. Тады сказалі Яму фарысеі: Глядзі, чаму яны робяць у суботу тое, што не дазволена? Ён сказаў ім: Няўжо вы ніколі не чыталі, што зрабіў Давід, калі меў патрэбу і згаладаўся ён і тыя, хто быў разам з ім? (...) І сказаў ім: Шабат устаноўлены для чалавека, а не чалавек для шабату. Таму Сын Чалавечы — гаспадар шабату».

 
Панядзелак — другі звычайны тыдзень

«Вучні Янавы і фарысеі пасцілі. Яны прыйшлі да Езуса і сказалі Яму: Чаму вучні Янавы і фарысеі посцяць, а Твае вучні не посцяць? І сказаў ім Езус: Ці могуць пасціць госці вяселля, калі з імі жаніх? Пакуль жаніх з імі, не могуць пасціць. Але прыйдуць дні, калі забяруць ад іх жаніха, і тады будуць пасціць у той дзень».

 
17 студзеня адзначаецца Сусветны дзень мігрантаў і бежанцаў
14.01.2010 16:03

17 студзеня Каталіцкі Касцёл адзначае Сусветны дзень мігрантаў і бежанцаў. У сёлетнім пасланні з нагоды гэтага дня Святы Айцец Бэнэдыкт XVI звяртае ўвагу на патрэбы і праблемы непаўналетніх мігрантаў.

 
Лекцыянарый
14.01.2010 15:54
Назвы кніг Святога Пісання
 
Святы Айцец сустрэўся з віноўніцай каляднага інцыдэнту ў Апостальскай Сталіцы
14.01.2010 13:53

13 студзеня 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI удзяліў аўдыенцыю Сюзане Маёла, якая стала віноўніцай каляднага інцыдэнту ў Апостальскай Сталіцы. Варта нагадаць, што 24 снежня 2009 г. падчас святой Імшы пастэркі ў базыліцы святога Пятра 25-гадовая швейцарка, пераадолеўшы загароджанні ў святыні, падбегла да Папы. Ахова палічыла гэта нападам на Пантыфіка.

 
<< Першая < Папярэдняя 1681 1682 1683 1684 1685 1686 1687 1688 1689 1690 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1681 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.