Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Гамілія арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча падчас святой Імшы на заканчэнне 2009 года
31.12.2009 23:50


Мінск, архікатэдра Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, 31 снежня 2009 г.

Глыбокапаважаныя браты і сёстры!

1. З кожнай хвілінай мы набліжаемся да завяршэння 2009 года Пана. Ужо зусім хутка ён стане ўласнасцю гісторыі. А мы распачнём Новы 2010 год. Падчас гэтай святой Імшы, апошняй у годзе, што набліжаецца да завяршэння, мы жадаем падзякаваць Богу за ўсе дары і ласкі, якімі Ён адарыў нас, перапрасіць Яго за нашу нявернасць і папрасіць благаслаўлення на новы час. Новы год — гэта заўсёды новыя надзеі, і таму мы хочам распачаць яго ў Імя Пана.

 
31 снежня — сёмы дзень у актаве Нараджэння Пана

«На пачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Богам было Слова. Яно было ў Бога спрадвеку. Усё праз Яго сталася, і без Яго нічога не сталася з таго, што сталася. У Ім было жыццё, і жыццё было святлом людзей...».

 
Каментарый арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча да Паслання папы Бэнэдыкта XVI на 43-і Сусветны дзень міру. 1 студзеня 2010 г.
30.12.2009 17:40

Калі хочаш умацоўваць мір, ахоўвай усё стварэнне

1. Сёння, у першы дзень Новага года, Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць святой Багародзіцы Марыі. Логіка тут даволі простая. Новы час збаўлення распачаўся дзякуючы згодзе Марыі з воляй Божай. Новы год мы таксама распачынаем з Марыяй — Каралевай супакою, якую выбіраем сабе за прыклад на гэтым новым шляху нашага жыцця, каб кожны дзень на Божую прапанову казаць нашае «так», згаджацца з Божай воляй, бо гэта адзіны, выпрабаваны і гарантаваны шлях да вырашэння ўсіх праблем і будавання шчаслівага жыцця.

 
30 снежня — шосты дзень у актаве Нараджэння Пана

«Калі бацькі прынеслі Дзіцятка Езуса ў святыню, была там Ганна прарочыца, дачка Фануэля, з роду Асэра. Яна была ў вельмі пажылым веку, пражыўшы з мужам ад дзявоцтва свайго сем гадоў; удава васьмідзесяці чатырох гадоў, якая не адыходзіла ад святыні, постам і малітваю служачы Богу ўдзень і ўначы. І яна прыйшла ў той самы час і славіла Пана, і казала пра Яго ўсім, хто чакаў вызвалення Ерузалема».

 
29 снежня — пяты дзень у актаве Нараджэння Пана

«Калі мінулі дні іх ачышчэння паводле Закону Майсея, бацькі Езуса прынеслі Яго ў Ерузалем, каб прадставіць перад Панам, як напісана ў Законе Пана, што кожнае першароднае дзіця мужчынскага полу павінна быць прысвечана Пану; каб прынесці ў ахвяру, як сказана ў Законе Пана, пару туркавак або два галубкі».

 
Святы Айцец раздзяліў калядны абед з найбольш беднымі жыхарамі Рыма
28.12.2009 13:50

У нядзелю 27 снежня 2009 г. падчас абеду ў рымскай сталоўцы, наладжанай дзякуючы працы дабрачыннай Супольнасці св. Ідзія, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся з самымі беднымі жыхарамі Рыма, якія з’яўляюцца часткай вялікай сям’і Касцёла і атрымліваюць дапамогу ад гэтай дабрачыннай каталіцкай арганізацыі. Падчас абеду, які па традыцыі арганізоўваецца для рымскіх жабракоў у калядны перыяд, Пантыфік павіншаваў са святамі Божага Нараджэння больш за 200 сваіх субяседнікаў.

 
28 снежня — свята святых Немаўлят

«...Ірад, убачыўшы, што мудрацы ашукалі яго, вельмі разгневаўся і паслаў пазабіваць усіх хлопцаў у Бэтлееме і ва ўсіх ваколіцах яго, ад двух гадоў і менш, паводле часу, які выведаў ад мудрацоў. Тады збылося сказанае прарокам Ераміяй, які кажа: Голас у Раме чутны, плач і лямант вялікі. Рахіль аплаквае дзяцей сваіх і не хоча суцешыцца, бо іх няма».

 
Нядзеля ў актаве Нараджэння Пана. Свята Святой Сям'і: Езуса, Марыі і Юзафа

«Бaцькi ».

 
27 снежня — свята св. Яна, апостала і евангеліста

«У першы дзень тыдня Марыя Магдалена пабегла і прыбыла да Сымона Пятра і да другога вучня, якога любіў Езус, і сказала ім: Забралі Пана з магілы, і не ведаем, дзе паклалі Яго. Тады выйшаў Пётр і другі вучань, і пайшлі да магілы. Пабеглі абодва разам. І другі вучань пабег наперадзе хутчэй за Пятра і прыбыў да магілы першы. Заглянуўшы, убачыў, што ляжаць палотны, аднак не ўвайшоў».

 
26 снежня — свята св. Стэфана, першамучаніка

«Езус сказаў сваім апосталам: Сцеражыцеся людзей, бо будуць аддаваць вас судам і ў сінагогах сваіх будуць бічаваць вас. І павядуць вас да правіцеляў і да каралёў з-за Мяне, дзеля сведчання перад імі і язычнікамі. Калі ж будуць выдаваць вас, не турбуйцеся, як або што сказаць, бо дадзена будзе вам у тую гадзіну, што сказаць. Бо не вы будзеце гаварыць, а Дух Айца вашага будзе гаварыць праз вас».

 
<< Першая < Папярэдняя 1681 1682 1683 1684 1685 1686 1687 1688 1689 1690 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1685 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.