Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Бэнэдыкт XVI наведае рымскую сінагогу
05.01.2010 14:25

У нядзелю 17 студзеня 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI наведае сінагогу ў Рыме. Візіт Пантыфіка звязаны з адзначэннем дню паглыблення і развіцця дыялога паміж католікамі і юдэямі, які па традыцыі папярэднічае Тыдню малітваў за адзінства хрысціянаў.

 
6 студзеня Касцёл адзначае ўрачыстасць Аб’яўлення Пана
05.01.2010 12:36

6 студзеня Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Аб’яўлення Пана, вядомую таксама як Тры Каралі. Гэтая ўрачыстасць была вядома на Усходзе яшчэ ў ІІІ ст. Праз 100 год яе пачалі адзначаць і на Захадзе, дзе яна пераўтварылася ў свята Трох Каралёў. У літургіі гэтая ўрачыстасць непарыўна звязана з Божым Нараджэннем.

 
5 студзеня — будзень

«Езус вырашыў пайсці ў Галілею і, знайшоўшы Філіпа, кажа яму: Ідзі за Мною. Філіп жа быў з Бэтсаіды, з горада Андрэя і Пятра. Філіп знайшоў Натанаэля і сказаў яму: Мы знайшлі таго, пра каго пісалі ў Законе Майсей і прарокі, Езуса — сына Юзафа з Назарэту...».

 
Гамілія арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на II Нядзелю пасля Нараджэння Пана
04.01.2010 14:32


Мінскі архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. 3 студзеня 2010 г.

Пазнаць нашае пакліканне і прызначэнне

1. Дарагія браты і сёстры, шаноўныя дзяржаўныя служачыя, прадпрымальнікі, прадстаўнікі дзелавых колаў, архітэктары і будаўнікі, якія сёння прыйшлі на аплатковую сустрэчу.

 
4 студзеня — будзень

«Стаяў Ян Хрысціцель і двое з вучняў ягоных і, калі ўбачыў Езуса, які ішоў, сказаў: Вось Ягнё Божае. І пачулі двое вучняў яго, што ён сказаў, і пайшлі за Езусам. А Езус, азірнуўшыся і ўбачыўшы, што яны ідуць за Ім, сказаў: Чаго шукаеце? Яны сказалі Яму: Раббі (што азначае „настаўнік“), дзе жывеш? Ён сказаў ім: Ідзіце і ўбачыце...».

 
ІІ Нядзеля пасля Нараджэння Пана

«Ян сведчыць пра Яго і ўсклікае, кажучы: Гэта быў той, пра якога я сказаў: за мною ідзе той, які апярэдзіў мяне, таму што быў раней за мяне. І з паўнаты Ягонай мы ўсе прынялі ласку замест ласкі. Бо Закон быў дадзены праз Майсея, ласка і праўда сталіся праз Езуса Хрыста».

 
3 студзеня — будзень

«...І сведчыў Ян, кажучы: Я бачыў Духа, які сыходзіў з неба, як голуб, і спачываў на Ім. Я не ведаў Яго, але той, хто паслаў мяне хрысціць вадою, сказаў мне: Над кім убачыш Духа, які сыходзіць і застаецца на Ім, той ёсць тым, хто хрысціць Духам Святым. І я бачыў і засведчыў, што Ён Сын Божы».

 
2 студзеня — успамін св. Базыля Вялікага і Грыгорыя Назіянзскага, біскупаў і доктараў Касцёла

«Езус сказаў сваім вучням: Вы ж не дазваляйце называць сябе „настаўнік“, бо адзін у вас Настаўнік, а ўсе вы — браты. І айцом вашым не называйце нікога на зямлі, бо адзін у вас Айцец Нябесны. I не дазваляйце называць сябе кіраўнікамі, бо адзін у вас Кіраўнік — Хрыстус. Большы з вас няхай будзе слугою для вас. Бо той, хто ўзвышае сябе, прыніжаны будзе, а той, хто прыніжае сябе, будзе ўзвышаны».

 
2 студзеня — будзень

«Вось сведчанне Яна. Калі юдэі паслалі з Ерузалема святароў і левітаў, каб яны спыталіся ў яго: Хто ты? Ён абвясціў, і не выракся, і вызнаў: Я не Хрыстус. (...) Я хрышчу вадою. А сярод вас стаіць той, каго вы не ведаеце, той, хто ідзе за мною, якому я не варты развязаць раменьчык на сандалях ягоных».

 
1 студзеня — восьмы дзень у актаве Нараджэння Пана. Урачыстасць святой Багародзіцы Марыі

«Пайшлі пастухі, спяшаючыся, і знайшлі Марыю і Юзафа, і Немаўля, якое ляжала ў яслях. А калі ўбачылі, расказалі тое, што было абвешчана ім пра гэтае Дзіцятка. І ўсе, хто чуў, дзівіліся таму, што расказвалі ім пастухі. А Марыя захоўвала ўсе гэтыя словы, разважаючы ў сэрцы сваім...».

 
<< Першая < Папярэдняя 1681 1682 1683 1684 1685 1686 1687 1688 1689 1690 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1684 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.