Мінск, касцёл свв. Сымона і Алены, 28 красавіка 2016 г.
Валанцёры Сусветных дзён моладзі з Радама наведалі вязняў у мясцовым цэнтры зняволення. Сустрэча адбылася ў межах праекту «Body&Soul 2016».
27 красавіка ў гродзенскай парафіі Божай Міласэрнасці (Вішнявец) біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч удзяліў сакрамэнт канфірмацыі групе вернікаў. Сакрамэнт хрысціянскай сталасці атрымала больш за 130 чалавек.
28 красавіка на 69-м годзе жыцця адышоў у вечнасць Станіслаў Севасцьяновіч — бацька кс. Аляксандра Севасцьяновіча, пробашча парафіі Св. Мікалая ў Міры (Гродзенская дыяцэзія).
Рэформа ватыканскіх СМІ, каб быць плённай, павінна закрануць не толькі структуры, але і «камунікацыйныя працэсы», падкрэсліў прэфект Сакратарыяту па камунікацыі Апостальскай Сталіцы ў звароце да ўдзельнікаў семінара на тэму «Касцёл і новыя выклікі камунікацыі», арганізаванага Папскім універсітэтам Святога Крыжа.
«У Ерузалеме айцы францішкане з Кустодыі Святой Зямлі адкрылі першую частку новага музея Terra Sancta Museum, прысвечанага гісторыі Ерузалема», — распавядае а. Сяргей Лакціёнаў OFM, кіраўнік архіва Кустодыі, які прымаў удзел у працы над стварэннем музея.
Міжнародны праваслаўны фестываль «Артос. Вялікдзень славянскіх народаў» пройдзе з 4 па 10 мая ў Маскве, паведамляе сінадальны аддзел па ўзаемаадносінах Царквы з грамадствам і СМІ Маскоўскага Патрыярхату.
«Выцерці слёзы» і прынесці суцяшэнне і надзею тым, хто пакутуе ад фізічнага ці духоўнага болю, з'яўляецца мэтай малітоўнага чування, якое ўзначаліць Папа Францішак 5 мая вечарам у базыліцы св. Пятра.
Турцыя захапіла апошнія хрысціянскія цэрквы на ахопленым вайной поўдні краіны, у правінцыі Дзіярбакыр, і абвясціла іх дзяржаўнай уласнасцю. Адміністрацыя Прэзідэнта Рэджэпа Эрдагана захапіла царкоўную ўласнасць на той падставе, што царкоўныя будынкі маюць патрэбу ў рэстаўрацыі і адбудове пасля 10 месяцаў грамадзянскай вайны, як паведамляе сайт Christianpost.