Гэта наказваю вам, каб вы любілі адзін аднаго.
Трэці том «Літургіі гадзінаў», які ахоплівае «Звычайны перыяд. I – XVII тыдзень», быў перакладзены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры ККББ і ўхвалены (Nr. 116/P/14) Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
Удзельніца чацвёртага сезона тэлепраекта «Голас» на Першым канале (Расія) Рэната Валкіевіч нарадзілася ў Любліне (Польшча). Пасля музычнай школы яна скончыла вакальнае аддзяленне музычнай акадэміі ў Катавіцах, пасля чаго некалькі гадоў вучылася музыцы ў ЗША, а з 2009 года жыве ў Санкт-Пецярбургу.
Хрысціянін не можа ісці «дарогай цемры», бо на ёй няма «Божай праўды», сказаў Папа Францішак 29 красавіка падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане. У сваёй гаміліі Пантыфік пракаментаваў частку Паслання св. Яна, у якой апостал заклікае вернікаў не весці двайнога жыцця — светлага звонку і цёмнага ўнутры, таму што Бог — гэта толькі святло.
У Ватыкане пачалі выдаваць часопіс, адрасаваны жанчынам. Ранейшы дадатак «Жанчына-Касцёл-свет», які з’яўляўся раз у месяц у газеце «L’Osservatore Romano», стаў асобным выданнем.
Адна з сінагог у цэнтры Марселя будзе перароблена ў мячэць. З-за росту антысемітызму яўрэі для сваёй бяспекі ўсё часцей наведваюць прыгарадныя сінагогі.
Улады Саудаўскай Аравіі плануюць да 2020 года павялічыць штогадовую колькасць паломнікаў, якія прыбываюць для здзяйснення умры (малы хадж) у Меку і Медыну, з 8 да 15 мільёнаў чалавек.
Пантыфік на пенсіі Бэнэдыкт XVI ахвяраваў 35 тысяч еўра на місіянерскія праекты ва Угандзе і Буркіна Фасо.
Божая міласэрнасць з’яўляецца сэрцам Евангелля. У Новым Запавеце ёсць шмат мудрых словаў, у якіх гаворыцца пра міласэрнасць Бога. У Надзвычайны Юбілейны Год Божай Міласэрнасці прапануем падборку некаторых з іх.