24 красавіка Папа Францішак нечакана з’явіўся на святкаванні Міжнароднага дня Зямлі, якое праходзіла ў рымскім парку «Віла Баргезэ». Пантыфік быў запрошаны на яго за свой значны ўклад у абарону навакольнага асяроддзя.
Папа Францішак напісаў ліст вязням турмы італьянскага горада Велетры. «Не дазваляйце мінуламу зняволіць вас, а перамяняйце яго ў шлях росту, веры і любові», — заклікаў Пантыфік.
Арцыбіскуп Венскі кардынал Крыстаф Шонбарн нагадаў, што «страх не з’яўляецца добрым дарадчыкам» у пытанні бежанцаў ці сітуацыі з беспрацоўем.
23 красавiка Вышэйшая духоўная семiнарыя ў Каўнасе (Літва) адзначыла юбiлей 150-годдзя. У юбілейных урачыстасцях прынялі ўдзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, якія з’яўляюцца выпускнікамі гэтай семінарыі.
23 красавіка ў лідскім Палацы культуры адбыўся вечар праслаўлення, арганізаваны каталіцкім евангелізацыйным рухам «Gloriosa Trinita». Рух ужо шмат гадоў дзейнічае пры лідскай парафіі Святой Сям’і.
Каралева Вялікабрытаніі Елізавета ІІ дзеліцца думкамі пра цэнтральную ролю Хрыста ў чалавечым жыцці ў кнізе, якая выйшла да 90-гадовага юбілею брытанскай уладаркі.
Рэлігійныя групоўкі павінны прызнаваць вярхоўнасць Камуністычнай партыі Кітая. Пра гэта заявіў яе прэзідэнт Сі Цзіньпін 23 красавіка падчас пасяджэння партыйнай канферэнцыі.
23 красавіка ў Паставах біскуп Віцебскі Алег Буткевіч асвяціў новы крыж на пляцы, дзе будзе ўзведзена святыня Езуса Міласэрнага. Ва ўрачыстай падзеі прынялі ўдзел жыхары Паставаў і духавенства.
24 красавіка Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прыняў удзел у святкаванні 25-годдзя адраджэння структур Каталiцкага Касцёла ў Калiнiнградскай вобласці (Расія). Сённяшні Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі быў першым біскупам на гэтых землях пасля доўгага перыяду ганенняў.
Міністэрства замежных спраў Украіны падзякавала Папу Францішку за ініцыятыву правядзення гуманітарнай акцыі па зборы ахвяраванняў для пацярпелых ад канфлікту ў краіне.