30 красавіка біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч наведаў парафію Св. Міхала Арханёла ў Навагрудку.
Біскуп вікарый Магілёўскага рэгіёну Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB здзейсніў кананічную візітацыю ў касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску.
30 красавіка ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася малітоўная сустрэча свецкіх удзельнікаў шанштацкага руху на тэму «Марыя – адлюстраванне міласэрнасці і любові Бога».
30 красавіка Брэсцкае моладзевае культурна-асветніцкае грамадскае аб'яднанне «У абарону жыцця і сямейных каштоўнасцяў» правяло акцыю «Моладзь за жыццё без абортаў».
У сувязі з публікацыяй некаторымі медыя матэрыялу «При Католической Церкви в Беларуси будет основан комитет празднования 500-летия белорусской Библии, изданной в 1517 году Франциском Скориной» курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі паведамляе, што гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці.
Вучань не вышэйшы за настаўніка
Змагацца супраць усіх форм насілля ў адносінах да непаўналетніх заклікаў Папа Францішак падчас нядзельнай малітвы «Regina Caeli» ў Ватыкане 1 мая.
1 мая Папа Францішак павіншаваў вернікаў, якія прытрымліваюцца юліянскага календара, з найважнейшай хрысціянскай урачыстасцю – Пасхай Хрыстовай.
1 мая, у VI Велікодную нядзелю, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу ў мінскім касцёле свв. Сымона і Алены.