У лістападзе 2016 г. тысячы людзей, якія жылі або жывуць на вуліцы, прыедуць у Ватыкан з усёй Еўропы, каб сустрэцца з Папам Францішкам за тыдзень да завяршэння Юбілею Міласэрнасці.
Пра тое, што менавіта Святы Дух дазваляе адчуваць прысутнасць Езуса, адрозніваць дабро ад зла ў думках і дзеяннях, практыкаваць міласэрнасць, нагадаў Папа Францішак, сустракаючыся з вернікамі на нядзельнай малітве «Regina Caeli» ў Ватыкане 1 мая.
Пекары буйнога хлебазавода ў Якуцкай епархіі выпеклі пасхальны куліч з 200 кг мукі вышэйшага гатунку і 900 яек з дабаўленнем амаль 40 кг цукатаў і разынак.
86-гадовая жыхарка г. Кірава Ніна Камарова ахвяравала на ўзнаўленне храма 4 мільёны рублёў. Спаскі сабор узнаўляецца на ахвяраванні. Дзякуючы ўзносу Ніны Камаровай работы пачаліся, расказаў святар Пётр Машкаўцоў, настаяцель сабора.
З 26 па 29 красавіка ў салезіянскім араторыі імя святога Яна Боско ў Смаргоні адбыўся спартыўны турнір, прысвечаны святому Дамініку Савіо, літургічны ўспамін якога адзначаецца 6 мая.
30 красавiка адбылася пiлiгрымка супольнасцi «Хатнi Касцёл» руху «Святло – Жыццё» Мiнска-Магiлёўскай архідыяцэзii да Брамаў Божай Мiласэрнасцi ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай.
«Зямлёй пад белымі крыламі» ў свой час назваў Беларусь класік беларускай літаратуры Уладзімір Караткевіч. У сваім нарысе ён пісаў, што вясной «над усёй нашай краінай, наставіўшы белыя ветразі крылаў, планіруюць буслы», адзначаючы, што «да пэўнай ступені бусел — сімвал Беларусі».
1 мая ў нарачанскай парафіі Св. Андрэя, апостала, адбылася Імша падзякі ў другую гадавіну кананізацыі Вялікага Папы Яна Паўла ІІ. Імшу цэлебраваў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB.
Ужо ў 10-ы раз у першую нядзелю мая ў Гродзенскай дыяцэзіі прайшоў Дзень маці. У гэты дзень ва ўсіх касцёлах і капліцах дыяцэціі моляцца ў інтэнцыі жывых і памерлых маці, дзякуючы ім за іх неацэнны ўклад у грамадства і за выхаванне ў веры будучых пакаленняў.
«Ён будзе жыць з імі; яны будуць Ягоным народам, а Ён будзе “Богам з імі”» (Aп 21, 3)