«Мы ўдзячныя Папу Францішку за яго пасланне, якое ўзмацняе нядаўні заклік Арганізацыі Аб'яднаных Нацый да неадкладнага спынення агню ў Сірыі». Такімі словамі спецыяльны пасланнік ААН па Сірыі Стэфан дэ Містура пракаментаваў словы Папы Францішка, прамоўленыя Пантыфікам з нагоды велікоднай малітвы «Уладарка Неба».
«ProVocatio» — сустрэча аб пакліканні для хлопцаў узростам ад 15 гадоў — адбылася 30 красавіка – 1 мая ў салезіянскім араторыі імя св. Дамініка Савіо ў Бараўлянах.
30 красавіка ў касцёле святога Міхала Арханёла ў Навагрудку біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч асвяціў пасля рамонту арган, гукаў якога жыхары Навагрудка не чулі на працягу двух дзесяцігоддзяў.
Успамін св. Атаназія, біскупа і доктара Касцёла
Калі аб чым папросіце Мяне ў імя Маё, Я зраблю гэта.
Калі дарослыя дзеці пакідаюць дом, часам хочацца іх затрымаць. У доме робіцца пуста. Чым запоўніць гэтую пустату? Як перажыць даспелую сужэнскую любоў у сталым веку? Ці ўмешвацца і якім спосабам у жыццё сваіх дзяцей? Як зрабіць, каб перажыванне гэтага часу не стала кашмарам?
Збор сродкаў для ахвяр канфлікту ва Украіне дапамог не толькі сабраць грошы, але і праінфарамаваць еўрапейцаў аб праблеме, якая існуе на тэрыторыі кантынента, лічыць сакратар Папскай рады «Cor Unum», якая рэгулюе сферу гуманітарнай дзейнасці Апостальскай Сталіцы.
Фінансавая паліцыя ў Рыме канфіскавала 340 тысяч экземпляраў сувенірнай прадукцыі з выявай Папы Рымскага Францішка. Магніты на лядоўню, брэлокі для ключоў і іншая драбяза з выявай Пантыфіка або герба Ватыкана былі выяўлены ў фургоне на ўездзе ў Рым.