Выстава ў Рыме ўпершыню прадаставіла ў свабодным доступе некаторыя дакументы з Ватыканскага тайнага архіва.
Жывыя ўспаміны пра духоўнае падарожжа да Гары Крыжоў і іншых святых месцаў на землях Літвы паклікалі ў дарогу іўеўскіх парафіян. На гэты раз вернікі парафіі Свв. апосталаў Пятра і Паўла наведалі святыні Польшчы.
Антон і Алена Стрыгі з Гродна сёлета святкуюць 15 гадоў шлюбу — у іх сям’і падрастае чацвёра дзяцей: Уладзімір, Лізавета, Васілій і Ірына. Напрыканцы красавіка сям’я Стрыгаў атрымала перамогу ў раённым этапе конкурса «Сям’я года-2016».
3 мая Каталіцкі медыя-цэнтр (КМЦ) ва Украіне адсвяткаваў сваё 15-годдзе. КМЦ быў створаны ў 2001 г. спецыяльна з нагоды прыезду Папы Яна Паўла ІІ ва Украіну. Гэты рэсурс актыўна прымаў удзел у падрыхтоўцы візіту, падаючы інфармацыю ў свецкія СМІ пра візіт Папы і пра жыццё Каталіцкага Касцёла ва Украіне і свеце.
Каля 400 чалавек прынялі ўдзел 1 мая ў ІІІ Пілігрымцы матацыклістаў у санктуарый Маці Божай у Лудзімежы, якую горцы называюць Гаспадыняй Падгалля.
4 мая адышоў у вечнасць Станіслаў Свіслоцкі — бацька кс. Юрыя Свіслоцкага, рэзідэнта парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і Св. Язафата Кунцэвіча ў Сапоцкіне (Гродзенская дыяцэзія).
Сам Бог моліцца за нас. Мы не павінны ўжо нічога баяцца, а бязмерна давяраць Божаму Провіду, таму што ўсё ў Яго руках.
Паўмільёна карыстальнікаў твітара чытаюць акаўнт Пантыфіка на лацінскай мове. Акаўнт @Pontifex_ln перасягнуў у аўторак мяжу ў 500 тысяч абанентаў. Лацінамоўны варыянт акаўнта ўжо перавысіў па колькасці падпісчыкаў нямецкамоўны акаўнт (на сёння 322 фаловеры), а таксама версіі на французскай і арабскай мовах.
У месяц Марыі — жанчыны свету, якая дала і дае найпрыгажэйшы прыклад жыцця для кожнай жанчыны, на нашым партале распачынаем праект «Кожная — Марыі спадарожная».