Сакрамэнт пакаяння – сапраўдная таямніца Божай любові і бясконцай Божай міласэрнасці. Сам Езус Хрыстус устанавіў яго ў радасны і пераможны дзень свайго ўваскрасення, таму сакрамэнт пакаяння з’яўляецца першым заўважным плёнам таямніцы Збаўлення.
3 мая стала вядома пра выпадак у Венесуэле, калі біскуп горада Гуарэнас падчас Імшы быў атакаваны дзвюма жанчынамі за крытыку цяжкага эканамічнага крызісу.
Папа Францішак у сваіх прамовах часта заклікае сведчыць аб сваёй веры не толькі словамі, але, у першую чаргу, праз прыклад свайго жыцця. Гэтаму вучацца семінарысты з Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне падчас наведвання дзіцячых дамоў-інтэрнатаў у розных кутках дыяцэзіі.
Міжрэлігійны дыялог і пытанне бежанцаў: гэтыя і іншыя тэмы былі ў цэнтры аўдыенцыі Папы Францішка з удзельнікамі калоквіума з Каралеўскім інстытутам міжрэлігійных даследаванняў у Амане, арганізаванага Папскай радай па міжрэлігійным дыялогу.
6 мая спаўняецца 90 гадоў з дня смерці адраджэнца, святара і паэта Казіміра Сваяка (Канстанціна Стаповіча).
Падрыхтоўка да Сусветных дзён моладзі, якія пройдуць у ліпені 2016 г. у Кракаве, а таксама сямейная палітыка польскага ўраду стануць тэмамі ватыканскай сустрэчы прэм’ер-міністра Беаты Шыдла і Папы Францішка.
«Малітва — гэта сапраўдныя лекі ў хвіліны пакутаў, таму што ў ёй можна адчуць блізкую прысутнасць Бога», — адзначыў Папа Францішак падчас набажэнства «Выцерці слёзы», якое ўзначаліў 5 мая ў Ватыкане.
Польскія музыканты і прадзюсары заявілі пра пачатак працы над мюзіклам, прысвечаным жыццю Папы Рымскага Яна Паўла ІІ. Пра гэта са спасылкай на The Guardian паведамляе ria.ru.
Прэзідэнт Швейцарыі Ёхан Шнайдэр-Аман будзе прысутнічаць 6 мая на ўрачыстасцях прысягі навабранцаў Швейцарскай гвардыі. На наступны дзень ён сустрэнецца з Папам Францішкам, а затым з сакратаром па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі арцыбіскупам Полам Рычардам Галахерам.
Святы Айцец стаў ганаровым гараджанінам бразільскага горада Сан-Паўлу. Гэтым тытулам Пантыфіка ў Ватыкане ўзнагародзіў прадстаўнік гарсавета Сан-Паўлу Гільберто Наталіні.