7 мая, у першую суботу месяца, у межах падрыхтоўкі да святкавання 100-гадовага юбілея аб’яўленняў Маці Божай ў Фаціме, вернікі здзейснілі чарговую пілігрымку ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай. Гэта ўжо шостая аўтобусная пілігрымка з мінскай парафіі Свв. Сымона і Алены.
7-8 мая ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску прайшла акцыя «Стань семінарыстам на ўікэнд». Такім чынам духоўная навучальная ўстанова далучылася да сусветнай ініцыятывы, асноўным прынцыпам якой з’яўляецца магчымасць паглядзець на жыццё тых, хто рыхтуецца да святарства, так бы мовіць, знутры.
7 мая біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч наведаў Вялікую Бераставіцу, каб удзяліць сакрамэнт канфірмацыі шматлікім вернікам як мясцовай парафіі Перамянення Пана, так і парафіі Святога Антонія Падуанскага ў Малой Бераставіцы.
Шаноўныя браты ў святарстве,Дарагія дыяканы, семінарысты, сёстры законныя,Умілаваныя ў Хрысце Пану браты і сёстры,Любая моладзь, якая прыбыла сюды, у Масты, каб дзяліцца радасцю веры і даваць прыгожае сведчанне прыналежнасці да Хрыста і Яго Касцёла!
7 мая Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч здзейсніў пастырскую кананічную візітацыю парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай (св. Дамініка) у Ракаве.
Галоўнай крыніцай хрысціянскай радасці з’яўляюцца вера, надзея і любоў. За гэтыя дары дзякаввалі Богу ўдзельнікі ХХІІІ Дзён моладзі Гродзенскай дыяцэзіі ў Мастах у другі дзень сустрэчы, 8 мая.
8 мая Мітрапаліт Мінска-Магілёскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч удзяліў сакрамэнт канфірмацыі вернікам парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы. А 10-й гадзіне кандыдаты да канфірмацыі, якіх у гэтым годзе было 120 чалавек, сустрэлі і прывіталі свайго арцыпастыра перад уваходам у святыню з хлебам і соллю.
Адлік восьмага дзясятку пайшоў сёлета з таго часу, як скончылася Вялікая Айчынная вайна. Сёння кожны беларускі школьнік ведае, чым адметны гэты дзень. 9 мая — Дзень перамогі.
1 чыт. Дз 19, 1-8; Пс 68 (67), 2-3. 4-5aс. 6-7ab.Ев. Ян 16, 29-33.
Будзьце адважнымі: Я перамог свет