Першы дзень XXIII Дзён моладзі Гродзенскай дыяцэзіі ў Мастах, 7 мая, пачаўся адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту. Моладзь на каленях прасіла аб дары глыбокай веры для сябе, каб супрацьстаяць розным спакусам, якія актыўна прапануе сучасны свет.
7 мая ў Mастах пачаліся XXIII Дні моладзі Гродзенскай дыяцэзіі. Маладых людзей разам з іх душпастырамі і кансэкраванымі асобамі гасцінна прыняла парафія Маці Божай Тройчы Цудоўнай.
7 мая ў касцёле свв. Сымона і Алены ў Мінску ў межах Года Божай Міласэрнасці адбылася юбілейная малітоўная сустрэча ўдзельнікаў Літургічнай службы алтара Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Папа Францішак 7 мая прызначыў арцыбіскупа Венскага кардынала Крыстафа Шонбарна сваім спецыяльным пасланнікам на святкаванне 25-годдзя заснавання Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, якое пройдзе 1-2 ліпеня 2016 г. у Будславе.
6 мая ў Ватыкане Папу Францішку была ўручана Міжнародная прэмія імя Карла Вялікага. Цырымонія прайшла ў Каралеўскай зале Апостальскага палаца, у ёй прынялі ўдзел шматлікія еўрапейскія палітычныя дзеячы.
6 мая Дзяржаўны Сакратар Яго Святасці кардынал П’етро Паралін узначаліў у ватыканскай базыліцы ранішнюю Эўхарыстыю для Папскай швейцарскай гвардыі перад прысягай 23 новых рэкрутаў.
Еўракамісія атрымала спецыяльнага пасланніка па пашырэнні свабоды рэлігіі і веравызнання за межамі ЕС.
Каталіцкі дабрачынны цэнтр «Карытас Санкт-Пецярбург» збірае сродкі на гарачае харчаванне для маладых інвалідаў. З гэтай мэтай ён запусціў праект на сайце Planeta.ru.
Калі чаго ў імя Маё папросіце ў Айца, дасць вам