Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
У кітайскім будысцкім храме з’явіцца «робат-манах»
27.04.2016 12:12

Будысцкі храм на ўскрайку Пекіна вырашыў прывабіць наведвальнікаў «робатам-манахам», які можа перасоўвацца з дапамогай галасавых каманд, вымаўляць будысцкія мантры і весці простыя гутаркі з наведвальнікамі.

 
У Расіі пабудуюць першы храм, прысвечаны ліквідатарам наступстваў аварыі на ЧАЭС
27.04.2016 12:10

Храм Спаса Нерукатворнага, прысвечаны памяці ліквідатараў наступстваў аварыі на ЧАЭС, з’явіцца летам 2016 года ў с. Заломнае Белгародскай вобласці Расіі.

 
Нарвегія: біскупы хочуць адмовіцца ад канкардацыйных шлюбаў
27.04.2016 12:09

Касцёл у Нарвегіі разглядае заяву аб адмове ў прадастаўленні дазволу на канкардацыйныя шлюбы. Гаворка ідзе пра такія касцёльныя сужэнствы, якія акрамя ўлады сакрамэнтальнай таксама прызнаюцца дзяржаўнай.

 
Шчучынскія адзінаццацікласнікі здзейснілі пілігрымку ў Будслаў
27.04.2016 12:09

У мінулы ўікэнд з нагоды завяршэння навучальнага года сёлетнія выпускнікі са Шчучына, якія наведваюць катэхетычныя заняткі ў парафіі Св. Тэрэзы ад Езуса (Авільскай), скіраваліся ў санктуарый Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будслаў. Вясновая пілігрымка выпускнікоў у Будслаў стала ўжо традыцыйнай для парафіі.

 
Дзень малітвы і памяці ахвяр аварыі на ЧАЭС прайшоў сярод валанцёраў «Caritas» у Гродне
27.04.2016 11:32

26 красавіка сярод валанцёраў гродзенскага дабрачыннага каталіцкага таварыства «Caritas» праводзіўся Дзень малітвы і памяці ахвяр аварыі на Чарнобыльскай АЭС у яе 30-ю гадавіну.

 
Урачыстасці ў 50-ю гадавіну смерці с. Малгажаты Банась — дванаццатай назарэтанкі — адбыліся ў Навагрудку
27.04.2016 11:05

26 красавіка прыпала 50-я гадавіна смерці Слугі Божай с. Малгажаты Банась — дванаццатай назарэтанкі з Навагрудка. Сястра Малгажата — адзіная з супольнасці сясцёр у Навагрудку, якая засталася ў жывых; астатнія 11 манахінь былі расстраляны гітлераўцамі 1 жніўня 1943 г.

 
Дэлегацыя з Ватыкана наведала Кракаў
27.04.2016 10:32

Кіраўнік Ватыканскай жандармерыі з некаторымі сваімі бліжэйшымі супрацоўнікамі знаходзіцца ў Польшчы ў рамках падрыхтоўкі да Сусветных дзён моладзі. Даменіко Джані наведаў поле каля вёскі Бжэгі, недалёка ад Велічкі, на якім будуць праходзіць галоўныя падзеі моладзевага форуму.

 
27 красавіка
27.04.2016 03:00
1 чыт. Дз 15, 1-6; Пс 122 (121), 1-2. 3-4а. 4b-5.
Ев. Ян 15, 1-8.
 
Ев. Ян 15, 1-8
27.04.2016 03:00

Заставайцеся ўва Мне, а Я ў вас.

 
«З даверам да міласэрнасці Тваёй»: сапраўдная любоў да бліжняга — любоў ахвярная і чыстая
27.04.2016 00:00

Бог ёсць любоў: любоў чыстая, любоў сапраўдная, ахвярная і бескарыслівая! Менавіта да такой любові нас заклікае сам Езус Хрыстус!

 
<< Першая < Папярэдняя 431 432 433 434 435 436 437 438 439 440 Наступная > Апошняя >>

Старонка 437 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.