Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Святы Блажэй. Доктар, які дапамагае прамаўляць у поўны голас
03.02.2016 00:00

Да святога Блажэя (Власія — ва ўсходняй традыцыі) людзі звяртаюцца звычайна тады, калі ім пагражае хвароба. Традыцыя звязвае святога менавіта з лячэннем горла, аднак ці не страх, сум і злосць таксама часам замыкаюць нам вусны?

 
Адышоў у вечнасць бацька с. Марыі Аксаны Грынюк CSFN
02.02.2016 18:20

У ноч з 1 на 2 лютага на 64-м годзе жыцця адышоў у вечнасць Генрык Грынюк – бацька с. Марыі Аксаны Грынюк CSFN з Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям'і з Назарэта. Жалобная святая Імша адбудзецца 3 лютага ў капліцы на могілках у Іўі ў 12.00.

 
Адышла ў вечнасць маці кс. Юзафа Багдзевіча
02.02.2016 18:16

На 84-м годзе жыцця адышла ў вечнасць маці кс. Юзафа Багдзевіча, дэкана Астравецкага дэканату і пробашча парафіі Свв. Космы і Дам’яна ў Астраўцы, – Марыя Багдзевіч. Пахаванне адбудзецца 3 лютага ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Новым Двары ў 13.00.

 
Святкаванне ўспаміну святога Яна Боско прайшло ў Мінску
02.02.2016 17:07

31 студзеня, ва ўспамін св. Яна Боско, прадстаўнікі ўсіх галін Салезіянскай сям’і ў Беларусі, моладзь і госці — у цэлым каля 500 чалавек — сабраліся ў мінскай парафіі Св. Яна Хрысціцеля на ўрачыстае святкаванне дня нараджэння для неба свайго заснавальніка.

 
Гурт «The Crossway»: Мы стараемся быць адзін для аднаго апорай
02.02.2016 16:52

30 студзеня ў Баранавічах прайшоў пяты фестываль хрысціянскай музыкі «Дастукацца да нябёсаў», на якім выступіў самы малады гурт «The Crossway» з Баранавіч.  У калектыў уваходзіць моладзь ад 15 да 19 гадоў. З чаго ўсё пачыналася і чым жыве гурт сёння – на гэтыя і іншыя пытанні Catolic.by адказаў арганізатар гурта кс. Павел Рудзьман і некаторыя ўдзельнікі.

 
Архітэктары даследвалі таямніцу старажытнай чылійскай святыні, якую не адолелі ніякія землятрусы
02.02.2016 16:15

Архітэктары наблізіліся да разгадкі дзіўнай сейсмаўстойлівасці царквы святога Францішка, якая з’яўляецца самай старой пабудовай у чылійскай сталіцы Сант’яга.

 
Нямецкі гурт «Gregorian» удзельнічае ў нацыянальным адборы на «Еўрабачанне»
02.02.2016 15:40
Папулярны гурт «Gregorian», вядомы імітацыяй грыгарыянскага харалу, прымае ўдзел у нацыянальным адборачным туры «Еўрабачанне-2016» ад Германіі.
 
Папа звярнуўся з парадамі да кансэкраваных асобаў
02.02.2016 13:15

1 лютага  Папа Францішак сустрэўся з удзельнікамі завяршальных мерапрыемстваў Года кансэкраванага жыцця, які працягваўся ў Каталіцкім Касцёле з 30 лістапада 2014 г. У аўдыенцыі з Пантыфікам прынялі ўдзел каля чатырох тысяч законнікаў і законніц з розных краін свету.

 
Пантыфік: шлях да святасці — гэта пакора
02.02.2016 12:47

Пакора — гэта шлях да святасці, адзначыў Папа Францішак 1 лютага падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане. У сваёй гаміліі Пантыфік засяродзіўся на чытанні з Другой кнігі Самуэля, у якім гаворка ідзе аб прыніжэннях, якія сустрэў кароль Давід па прычыне сваёго граху і вайны, абвешчанай яму ўласным сынам Абсаломам.

 
2 лютага — Грамніцы, палавіна зіміцы
02.02.2016 12:30

«Грамніцы — палавіна зіміцы». «На Грамніцы нап’ецца певень вадзіцы». Гэтыя прыказкі ўласна беларускія, іх ужывалі на беларускіх тэрыторыях як адзін з паказчыкаў народнага календара прыроды: Грамніцы — свята ў хрысціян, якое ў католікаў прыпадае на 2 лютага, а ў праваслаўных — на 15 лютага.

 
<< Першая < Папярэдняя 551 552 553 554 555 556 557 558 559 560 Наступная > Апошняя >>

Старонка 555 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.