31 студзеня ў Доме культуры мястэчка Сапоцкін адбыўся вечар, прысвечаны спеву калядак і пастаралак. Гэтае свята прайшло ў юбілейны 15-ты раз і сабрала вернікаў з парафій дэканата, каб разам у святочнай атмасферы дзяліцца аплаткай, цешыцца спевам удзельнікаў і самім заспяваць любімыя калядкі.
Не адносіцца да рэлігіі, як да інвестыцыі, і не шукаць у кантактах з Богам уласнай выгады заклікаў Папа Францішак у разважанні перад малітвай «Анёл Панскі» 31 студзеня на плошчы св. Пятра.
30 студзеня на плошчы св. Пятра ў Ватыкане прайшла першая надзвычайная аўдыенцыя, прымеркаваная да Юбілейнага Года Міласэрнасці. Падчас яе Папа Францішак заклікаў вернікаў быць сапраўднымі місіянерамі і радаснымі сведкамі міласэрнасці Бога.
1 чыт. 2 Сам 15, 13-14. 30; 16, 5-13a; Пс 3, 2-3. 4-5. 6-7.Ев. Мк 5, 1-20.
«Выйдзі з чалавека, нячысты дух»
Можна сказаць, што Юбілей Міласэрнасці жыве ва ўсім свеце, на ўзроўні кожнага мясцовага Касцёла, адзначыў 29 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Ватыкане арцыбіскуп Рына Фізікела, старшыня Папскай рады па новай евангелізацыі, галоўнага арганізатара юбілейных мерапрыемстваў.
31 студзеня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Iмшу ў парафii Божай Мацi i св. Эдварда ў г. Дрыфiлд (дыяцэзiя Мiдлсбург, Вялікабрытанія).
1 чыт. Ер 1, 4-5. 17-19; Пс 71 (70), 1-2. 3-4a. 5-6ab. 15ab і 172 чыт. 1 Кар 12, 31 – 13, 13 альбо (карац.) 1 Кар 13, 4-13. Ев. Лк 4, 21-30.
«Езус, як Ілля і Елісей, не быў пасланы толькі да юдэяў»
Традыцыйна гэты дзень адзначаюць у апошнюю нядзелю студзеня. Сёлета ён пройдзе ўжо ў 63-ці раз. Стагоддзямі працай з пракажонымі займаліся перадусім місіянеры. Сусветны дзень барацьбы з праказай — добрая магчымасць прыгадаць такую вельмі важную справу міласэрнасці найадважнейшых сведкаў Хрыста, сярод якіх былі і святыя.