Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Папа Францішак выступае супраць абстрактнасці харызматаў
03.02.2016 12:24

2 лютага Папа Францішак узначаліў святую Імшу з нагоды Дня кансэкраванага жыцця. У літургіі, якая прайшла ў ватыканскай базыліцы, прынялі ўдзел тысячы законнікаў і законніц з розных краін свету. Яны сабраліся ў Рыме на некалькі дзён раней, каб прыняць удзел у завяршальных мерапрыемствах Года кансэкраванага жыцця, які праходзіў у Каталіцкім Касцёле з 30 лістапада 2014 г.

 
Папа падкрэсліў веліч культуры і мудрасці Кітая
03.02.2016 12:17

Папа Францішак даў вялікае інтэрв’ю Asia Times, грамадска-палітычнаму інтэрнэт-выданню, зарэгістраванаму ў Ганконгу. Пантыфік выказаў захапленне культурай і невычэрпнай мудрасцю Кітая. «Трэба прызнаць веліч кітайскага народа, які заўсёды захоўваў сваю культуру», — сказаў Папа і ўдакладніў: «Я не гавару пра ідэалогіі».

 
Святы Пасад пра навучальныя курсы для новых біскупаў
03.02.2016 12:05

Больш за 1500 новапрызначаных біскупаў удзельнічалі ў апошнія 15 гадоў у навучальных курсах, арганізаваных Кангрэгацыяй па справах Біскупаў у Ватыкане. Яны праходзяць штогод у фармаце лекцый і дыскусій па тэалагічных, душпастырскіх і духоўных аспектах біскупскага служэння.

 
Калядны канцэрт хору Маладзечанскага музычнага каледжа прайшоў у касцёле ў Беразінскім
03.02.2016 12:05

31 студзеня ў касцёле Божага Цела ў Беразінскім адбыўся канцэрт хору Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К. Агінскага, прысвечаны Божаму Нараджэнню. Хор складаецца з 40 удзельнікаў.

 
У парафіі Божага Цела ў Беразінскім адбылася «Калядная вечарына»
03.02.2016 11:59

30 студзеня ў парафіяльнай кавярні «Christiana laetitia» («Хрысціянская надзея») у Беразінскім прайшла «Калядная вечарына» з удзелам шматлікіх мясцовых выканаўцаў і запрошаных гасцей.

 
Беларускія святары пазмагаюцца за 5-е месца на чэмпіянаце Еўропы па міні-футболе ў Славакіі
03.02.2016 11:42

У славацкім горадзе Міхайлаўцы працягваецца X чэмпіянат Еўропы сярод святароў. 2 лютага пасля святой Імшы і прэс-канферэнцыі былі сыграны першыя матчы групавых стадый.

 
Біскуп Юзаф Станеўскі ў свята Ахвяравання Пана: «Крочыць за Марыяй на сустрэчу з сапраўдным святлом»
03.02.2016 11:20

2 лютага, у свята Ахвяравання Пана, дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі наведаў парафію Узвышэння Святога Крыжа ў Галынцы. Іерарх узначаліў там святую Імшу.

 
3 лютага — IV тыдзень звычайнага перыяду, год II
03.02.2016 03:00

2 Сам 24, 2. 9-17; Пс 32 (31), 1-2. 5. 6. 7.
Ев. Мк 6, 1-6.

Альбо: Успамін св. Блажэя, біскупа і мучаніка.

1 чыт. (сш.14) Рым 5, 1-5; Пс 117 (116), 1-2.
Ев. Мк 16, 15-20.

Альбо: Успамін св. Анзгара (Аскара), біскупа.

1 чыт. (сш.14) Іс 52, 7-10; Пс 96 (95), 1-2a. 2b-3. 7-8a. 10.
Ев. Мк 1, 14-20.

 
Успамін св. Блажэя і св. Анзгара
03.02.2016 03:00

Успамін св. Блажэя, біскупа і мучаніка

Ва ўспамін святога Блажэя асвячаюцца свечкі і ўдзяляецца благаслаўленне.святы Блажэй аздаравіў сына адной жанчыны, у якога было прабітае горла. На ўспамін гэтага зарэння ў Касцёле асвячаюцца свечкі, і благаслаўляюць імі, прыкладваючы да горла.

 
Мк 6, 1-6
03.02.2016 03:00

«Няма прарока без пашаны, хіба што на бацькаўшчыне сваёй»

 
<< Першая < Папярэдняя 551 552 553 554 555 556 557 558 559 560 Наступная > Апошняя >>

Старонка 554 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.