Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Сотні тысяч італьянцаў выйшлі на вуліцу ў абарону сям'і
02.02.2016 00:00

Шматтысячны мітынг супраць так званых аднаполых «шлюбаў» прайшоў у цэнтры Рыма перад галасаваннем у парламенце краіны па гэтым пытанні.

 
Пяты фестываль хрысціянскай музыкі «Дастукацца да нябёсаў» прайшоў у Баранавічах
01.02.2016 17:41

У пяты раз «Дастукацца да нябёсаў» спрабавала моладзь на штогадовым фестывалі хрысціянскай музыкі, які прайшоў 30 студзеня ў Баранавічах. На сцэне ДК тэкстыльшчыкаў выступілі каталіцкія і пратэстанцкія гурты з розных гарадоў Беларусі.

 
Заканчэнне Года кансэкраванага жыцця ў Гродзенскай дыяцэзіі: Свету патрэбны законнікі
01.02.2016 17:31

1 лютага ў Гродне адбылося ўрачыстае заканчэнне Года кансэкраванага жыцця ў Гродзенскай дыяцэзіі. На сустрэчу прыбылі манахіні і манахі, якія нясуць служэнне ў рэгіёне. Падчас сустрэчы кансэкраваныя асобы дзякавалі Богу за ўсе ласкі, якімі Ён узбагаціў іх у гэтым годзе.

 
Выдадзена Канстытуцыя Таварыства святога Францішка Сальскага на беларускай мове
01.02.2016 17:10

31 студзеня падчас святкавання ўрачыстасці св. Яна Боско ў Мінску (парафія Св. Яна Хрысціцеля) Часовы павераны ў справах Апостальскай Нунцыятуры ў Беларусі мансеньёр Марынко Антолавіч асвяціў першае ў гісторыі дзейнасці салезіян у Беларусі выданне Канстытуцыі Таварыства святога Францішка Сальскага на беларускай мове.

 
Слова Жыцця на люты 2016
01.02.2016 16:36

Прэзентацыя >>>

«Як суцяшае каго-небудзь маці яго, так суцешу вас Я» (Іс 66, 13)

 
Ва Удмурціі асвяцілі святыню, пабудаваную на сродкі «Буранаўскіх бабуль»
01.02.2016 13:00

«Буранаўскія бабулі» адкрылі у сяле Буранаве (Удмурція) святыню, якую пабудавалі на ўласныя ганарары. Паводле слоў удзельніц калектыва, менавіта будаўніцтва святыні ў свой час падштурхнула іх да выступленняў на вялікай сцэне.

 
Вернікі з віцебскага касцёла Святога Духа ўсёй парафіяльнай супольнасцю прайшлі праз Брамы Міласэрнасці
01.02.2016 12:17

30 студзеня вернікі, святары і законныя сёстры парафіі Святога Духа ў Віцебску здзейснілі пілігрымку да Брамаў Міласэрнасці ў катэдральны касцёл Езуса Міласэрнага.

 
Ерузалем: ля Сцяны Плачу выдзеляць пляцоўку для супольнай малітвы мужчын і жанчын
01.02.2016 11:12

Перамогай ліберальнага кірунку іўдаізму пасля некалькі гадоў спрэчак ізраільскія СМІ каментуюць змены ў законе, уведзеныя ўрадам Біньяміна Нетаньяху, паводле якіх жанчынам дазваляецца супольна з мужчынамі маліцца каля ерузалемскай Сцяны Плачу.

 
Урачыстасць святога Яна Боско адзначылі ў магілёўскай катэдры
01.02.2016 11:01

31 студзеня ўвесь салезіянскі свет адзначаў урачыстасць заснавальніка Салезіянскай сям’і, а таксама Айца і Настаўніка моладзі — святога Яна Боско.

 
15 тысяч камплектаў літургічнай вопраткі для СДМ-2016
01.02.2016 10:25

Прыблізна 15 тыс. камплектаў літургічнай вопраткі святароў рыхтуецца да галоўнай літургічнай падзеі Сусветных дзён моладзі ў Кракаве — cвятой Імшы Паслання, якую 31 ліпеня 2016 г. на Campus Misericordiae ўзначаліць Папа Францішак.

 
<< Першая < Папярэдняя 551 552 553 554 555 556 557 558 559 560 Наступная > Апошняя >>

Старонка 557 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.