Казанне — адна з найважнейшых частак святой Імшы. Гэта час для непасрэднага кантакту святара з вернікамі, якія прыйшлі ў святыню, для даступнага і простага тлумачэння складаных, часам незразумелых месцаў Святога Пісання, для пастырскага настаўлення ў актуальных, балючых праблемах грамадскага, сямейнага і духоўнага жыцця.
30 студзеня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прыняў удзел у сустрэчы Лiгi каталiцкiх жанчын дыяцэзii Мiдлсбург у г. Ёрк (Вялікабрытанія).
Сястра Эгілія з Кангрэгацыі Сясцёр Маці Божай Міласэрнасці працуе ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Шылавічах (Гродзенская дыяцэзія). На завяршэнне Года кансэкраванага жыцця ў інтэрв’ю часопісу «Дыялог» манахіня разважае пра пакліканне, сваю манаскую супольнасць і справу Божай Міласэрнасці.
1 чыт. 2 Сам 12, 1-7a. 10-17; Пс 51 (50), 12-13. 14-15. 16-17.Ев. Мк 4, 35-41.
«Хто Ён такі, што і вецер, і мора слухаюцца Яго?»
Многія пілігрымы, якія вярталіся са шматтысячнай дэманстрацыі ў абарону жыцця ў Вашынгтоне, патрапілі пад маштабную снежную буру, аднак іх бадзёрасць і жаданне дапамагчы бліжнім на дарогах краіны прыцягнулі яшчэ больш увагі СМІ.
Сёння словы святога Паўла накіроўваюць нас да больш глыбокага асэнсавання таямніцы любові, дасканалым прыкладам якой ёсць сам Бог.
Cусветны дзень дапамогі хворым на праказу з’яўляецца для ўсіх магчымасцю працягнуць барацьбу супраць гэтай жудаснай інфекцыі, а таксама перамагчы маргіналізацыю, з якой сустракаюцца хворыя.
24 студзеня хор парафіі Божага Цела ў Крамяніцы (Зэльвеншчына) наведаў дом сацыяльнай дапамогі ў вёсцы Мадзейкі з праграмай «Каляды».
250 мусульманскіх рэлігійных, навуковых і палітычных лідараў падчас міжнароднай навукова-рэлігійнай канферэнцыі ў Маракешы падпісалі дэкларацыю, якая заклікае да павагі свабоды веравызнання ў ісламскім свеце.