«Арханёл Габрыэль прадказвае нараджэнне Яна Хрысціцеля»
Сённяшні час — гэта час высокаразвітых сродкаў камунікацыі. Сённяшні дзень дае шматлікія магчымасці для камунікацыі паміж людзьмі. Кіламетры ўжо не ствараюць вялікай перашкоды, бо амаль з любога месца на Зямлі можна выйсці на кантакт.
У перыяд Божага Нараджэння місія «Чыстае сэрца» па традыцыі праводзіць шмат добрых акцый. 17 снежня валанцёры і кіраўніцтва арганізацыі наведалі сваіх новых сяброў – хлопчыкаў з Крывіцкага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага вучылішча №3 закрытага тыпу, каб прынесці ў іх сэрцы радасную вестку аб блізкім свяце Нараджэння Пана.
Бедныя і бяздомныя Рыма 17 снежня адзначылі з Папам Францішкам яго 79-ы дзень нараджэння. Святы Айцец перадаў ім найбольшы з атрыманых тортаў.
Выданне булы «Misericordiae Vultus» па-беларуску здзейснена пры падтрымцы Ордэну Меншых Братоў Капуцынаў. Пераклад здзейсніла Секцыя па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ.
У час падрыхтоўкі да святаў Божага Нараджэння дзіцячы хор парафіі Св. Міхала Арханёла ў Смаргоні (Гродзенская дыяцэзія) рыхтуе святочны канцэрт з разважаннямі, які прадставіць для парафіян, а таксама плануе наведаць вайскоўцаў і іншыя парафіі.
18 снежня на польска-беларускай мяжы ў Кузніцы беларускія скаўты атрымалі ад скаўтаў Польшчы ліхтар з Бэтлеемскім агнём, або Бэтлеемскае Святло міру. Такім чынам, Бэтлеемскі агонь ужо прыбыў у Беларусь.
18 снежня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбылася аплаткавая сустрэча духавенства Гродзенскай дыяцэзіі. У сустрэчы ўдзельнічалі біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч і дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. Да супольнага святкавання былі запрошаны і семінарысты.
Францішканскія семінарысты ўжо некалькіх дзён узводзяць шопку каля сваёй семінарыі ў Кракаве (Польшча). У вігілію Божага Нараджэння ў 22.00 яны выставяць першую батлейку і дадуць свой першы калядны канцэрт.