Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Імша падзякі за беатыфікацыю францішканскіх мучанікаў адбылася ў Гродне
16.12.2015 16:41

У гродзенскай парафіі Маці Божай Анёльскай прайшла святая Імша падзякі за беатыфікацыю айцоў францішканаў Міхала Тамашака і Збігнева Стшалкоўскага.

 
Святога Айца не палохаюць пагрозы ісламістаў
16.12.2015 16:33

Нягледзячы на прапановы італьянскай паліцыі, Папа Францішак не будзе выкарыстоўваць падчас святаў у перыяд Божага Нараджэння бронекамізэльку. Гэтую інфармацыю распаўсюдзіў намеснік кіраўніка Прэс-службы Апостальскай Сталіцы айцец Чыра Бэнэдэціні.

 
«Сарока на хвасце прынесла», або адкуль з’яўляюцца плёткі?
16.12.2015 16:02

Жаданне ацэньваць можна параўнаць нават з жаданнем наталіць смагу. Новы фільм у кінатэатры, гаджэт у суседа, сукенка ў сяброўкі або новая дзяўчына ў сябра — мы ацэньваем усё. І сама па сабе ацэнка не з’яўляецца чымсьці дрэнным, пакуль не прыводзіць да асуджэння і пляткарства.

 
Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці распачаў служэнне ва Украіне
16.12.2015 14:46

Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці прыбыў 15 снежня ва Украіну, дзе яго прывіталі каталіцкія іерархі і супрацоўнікі Нунцыятуры.

 
Супрацоўнікі архідыяцэзіяльнага «Caritas» наведалі з дапамогай Чавусы
16.12.2015 14:45

15 снежня супрацоўнікі дабрачыннага каталіцкага таварыства «Caritas» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі наведалі адну з самых далёкіх ад Мінска парафій – Чавусы.

 
Біскуп Алег Буткевіч на перадкаляднай пастырскай сустрэчы ў Полацку: Жадаю, каб кожны перажыў Уцелаўленне Хрыста
16.12.2015 14:16

«Жадаю, каб гэтае Нараджэнне адбылося ў вашым сэрцы», — звярнуўся да святароў і кансэкраваных асобаў Віцебскай дыяцэзіі біскуп Алег Буткевіч падчас пастырскай сустрэчы ў Полацку 15 снежня.

 
Зварот дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандра Яшэўскага SDB да вернікаў Магілёўскага рэгіёна
16.12.2015 12:16

Глыбокапаважаныя святары і кансэкраваныя асобы!
Дарагія браты і сёстры, асабліва сужэнскія пары!

У Надзвычайны Год Божай Міласэрнасці ў нашым Магілёўскім рэгіёне запланавана некалькі мерапрыемстваў, мэта якіх у дапамозе розным рэлігійным рухам, групам, аб’яднанням і паасобным вернікам адкрыць новы досвед Божай любові і міласэрнасці і ўцелаўляць яго ва ўласным жыцці.

Адна з такіх сустрэч адбудзецца ў свята Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа, 27 снежня 2015 года, а 11-й гадзіне ў нашай магілёўскай катэдры, якая стала юбілейнай святыняй.

Сардэчна запрашаю ўсе сужэнскія пары Магілёўскага рэгіёна на юбілейную святую Імшу, падчас якой сужэнцы будуць мець магчымасць прайсці ва ўрачыстай працэсіі праз Святыя Дзверы і аднавіць свае сужэнскія абяцанні, складзеныя калісьці падчас сакрамэнту шлюбу.

Асабіста заахвочваю да ўдзелу тыя пары, які святкуюць або будуць святкаваць юбілей 5, 10, 15, 20, 25, 30, 35, 40, 45, 50 і больш гадоў сумеснага жыцця, а таксама рух «Хатні Касцёл» у Магілёве.

Прашу душпастыраў аб апецы над вернікамі і дапамозе сужэнскім парам прыбыць на гэтае свята ў катэдру. Давяраючы ўсе сужэнствы нашага рэгіёну апецы Святой Сям’і, ад усяго сэрца благаслаўляю.

+ Аляксандр Яшэўскі, SDB
Дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
і біскуп вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці

 
Каты і коткі з усяго свету захацелі паўдзельнічаць у калядных сцэнках (+фота)
16.12.2015 12:08

Ёсць старая хрысціянская казка, што котка атрымала пазнаку М на ілбе ў знак удзячнасці ад Дзевы Марыі за тое, што грэла ноччу маленькага Езуса ў яслях. Многія коткі, відаць, памятаюць гэтую гісторыю і імкнуцца заняць сваё месца ў калядных сцэнках каля касцёлаў па ўсім свеце.

 
Дзяўчынка з ЗША перамагла рак пасля сустрэчы з Папам Францішкам
16.12.2015 11:53

Праз год пасля сустрэчы з Папам Францішкам 12-гадовая дзяўчынка з ЗША, хворая на рак, перамагла хваробу.

 
У Польшчы выбралі амбасадараў СДМ 2016
16.12.2015 11:16

Амбасадары будуць папулярызаваць сустрэчу ў Кракаве ў ліпені 2016 года і ідэю СДМ, таксама ўключацца ў цэлую акцыю Сусветных Дзён Моладзі. Сваім прыкладам яны будуць заахвочваць моладзь даваць сведчанне веры, а дзякуючы сваім дасягненням пакажуць, што хрысціянства з’яўляецца фундаментам добрага крэатыўнага жыцця.

 
<< Першая < Папярэдняя 611 612 613 614 615 616 617 618 619 620 Наступная > Апошняя >>

Старонка 617 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.