У адной са школ Брукліна забаранілі назвы «Божае Нараджэнне» і «Санта Клаўс». Кіраўніцтва вучэбнай установы ў адпаведнасці з дырэктывай мясцовага дэпартамента адукацыі вызначыла называць Божае Нараджэнне «зімовымі святамі», Дзень падзякі — «святам ураджаю», а Санта Клаўса — «свецкім дзеячам», паведаміў у панядзелак сайт тэлеканала «РенТВ».
13 снежня дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі адчыніў Брамы Міласэрнасці ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа (Фара) у Лідзе. У незвычайнай падзеі прыняло ўдзел шмат вернікаў.
Апытанне Інстытута палітыкі Гарвардскага ўніверсітэта засведчыла пра пазітыўнае стаўленне вялікай часткі амерыканскай моладзі да Пантыфіка.
Ролік «Не спазніся» з заклікам на нацыянальных мовах удзельнікаў Сусветных Дзён Моладзі (СДМ) ў Кракаве-2016 прэзентавала медыяльная група падрыхтоўкі да СДМ.
Так бывае, што пасля размовы ці ўдзелу ў нейкай супольнай дыскусіі застаецца пэўны асадак. Хоць і была добрая тэма, шчырыя і праўдзівыя выказванні меркаванняў, але дзесьці ўсё ж праскочылі нейкія адна-дзве рэплікі, і застаўся гэты дыскамфорт.
З капліцы правінцыйнага шпіталю ў г. Пшэмыслаў быў скрадзены рэліквіярый з парэшткамі святога Айца Піо. Злачынец узламаў замок у шафе, у якой знаходзіліся рэліквіі.
14 снежня Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане ўдзельнікаў ініцыятывы Канферэнцыі Біскупаў Італіі пад назвай Progetto Policoro. Яна разлічана на беспрацоўную моладзь, пераважна паўднёваітальянскіх рэгіёнаў, і ўключае ў сябе шэраг адукацыйных і сацыяльных праектаў.