18 снежня Ватыкан пацвердзіў паведамленне каталіцкай газеты «Avvenire» аб тым, што Папа Францішак зацвердзіў цуд, патрэбны для кананізацыі Маці Тэрэзы з Калькуты. Яна будзе далучана да ліку святых. Прыкладна гэта адбудзецца 4 верасня 2016 года.
Прапануем вашай увазе каляндар важных каталіцкіх святаў у 2016 годзе. Папяльцовая серада ў 2016 годзе прыпадае на 10 лютага, а Вялікдзень — на 27 сакавіка.
У знак салідарнасці з хрысціянамі губернатар правінцыі Кіркук Нехмецін Карым загадаў, што 24 снежня для ўсёй правінцыі будзе дзень, вольны ад працы. У гэты дзень школы таксама будуць зачынены.
Павіншаваць Пантыфіка з днём нараджэння і надыходзячай урачыстасцю Божага Нараджэння 17 снежня прыбылі ў Ватыкан каля 60 юнакоў і дзяўчат з руху «Каталіцкая акцыя». Папа падзякаваў ім за віншаванні, а таксама за падораны торт.
Гэта cёння мы ўсё больш і больш забываемся на пах ёлкі ў памяшканні, які напаўняе дом святочнай атмасферай. Але і нашыя далёкія продкі не ведалі такой традыцыі. Традыцыя ставіць елкі і іх упрыгожваць – адна з самых маладых.
Міжнародны рух «Open Doors», які выступае за правы хрысціян на Блізкім Усходзе, распачынае новы сацыяльны медыяпраект «Я дзялюся жыццём — маладыя хрысціяне oнлайн на Блізкім Усходзе» (I Share Life - Young Christians Online in the Middle East).
17 снежня адбылася аплаткавая сустрэча дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандра Яшэўскага SDB з медперсаналам і хворымі ў Мінскім абласным клінічным шпіталі, які знаходзіцца ў пасёлку Лясны.
17 снежня ў цэнтры св. Лукі пры «Caritas» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі пад Мінскам сабраліся супрацоўнікі і валанцёры дабрачыннага каталіцкага таварыства «Caritas».