13 снежня арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, які завяршае служэнне Апостальскага Нунцыя ў Беларусі, наведаў сэрца Каталіцкага Касцёла ў нашай краіне — Нацыянальны санктуарый у Будславе. Малітвай перад абразом Маці Божай Будслаўскай іерарх распачаў сваё служэнне беларускаму народу і сваё чатырохгадовае служэнне завяршыў.
Не баяцца быць міласэрнымі заклікаў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі 13 снежня падчас адкрыцця Святых Дзвярэй у Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай.
Хрысціянства з’яўляецца дарам для народаў і дыялог з ім неабходны, каб працаваць для на карысць адкуплення свету, напісалі 25 артадаксальных рабінаў.
13 снежня былі адчынены Святыя Дзверы ў Пінскай дыяцэзіі. Адкрыццё Брамы Міласэрнасці ў пінскай катэдры, у Лагішыне і Брэсце здзейсніў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.
12 снежня ў магілёўскім катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава адбылося адвэнтавае чуванне моладзі Магілёўскага і Бабруйскага дэканатаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Шматлікія касцёлы ў пакістанскім горадзе Лахаўрзэ атрымалі пагрозы, што ў перыяд Божага Нараджэння будуць атакаваны. Гэта прымусіла абшчыны, населеныя ў асноўным хрысціянамі квартала Юханабад прадставіць справаздачы да ўлад і папрасіць аб забеспячэнні дадатковай аховы касцёлаў.
У разважанні перад малітвай «Анёл Панскі» на плошчы св. Пятра ў Ватыкане 13 снежня Папа Францішак заклікаў умацоўваць сваю веру, каб быць здольнымі прыняць Бога радасці, Бога міласэрнасці, які жадае жыць сярод сваіх дзяцей.
10-12 снежня ў Ватыкане прайшло дванаццатае пасяджэнне Рады кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам і падрыхтоўцы праекту рэформы Рымскай курыі.
12 cнежня ў межах XVI Фестывалю «Дні хрысціянскай культуры», які праходзіць у Віцебскай дыяцэзіі, у парафіі Святога Духа ў Віцебску адкрылася выстава прац, створаных у тэхніцы фларыстыкі.
13 снежня біскуп Віцебскі Алег Буткевіч адкрыццём Святых Дзвярэй у катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага распачаў Год Міласэрнасці ў Віцебскай дыяцэзіі.