Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Урачысты прыём з удзелам прадстаўнікоў дыпламатычнага корпуса з нагоды завяршэння арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроцці місіі Апостальскага Нунцыя ў Беларусі прайшоў у Мінску (абноўлена)
08.12.2015 18:01

7 снежня ў Мінску адбыўся ўрачысты прыём з нагоды завяршэння арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроцці сваёй місіі Апостальскага Нунцыя ў Беларусі. Прыём быў арганізаваны Апостальскай Нунцыятурай у Рэспубліцы Беларусь.

 
Пералік касцёлаў Пінскай дыяцэзіі, у якіх у Юбілейны Год адчыняць Брамы Міласэрнасці
08.12.2015 17:56

У дэкрэце біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі пералічаны, акрамя катэдральнага касцёла ў Пінску, стацыйныя касцёлы ў дыяцэзіі з нагоды Юбілею Міласэрнасці, наведаўшы якія, вернікі могуць атрымаць поўны адпуст пры звычайных умовах.

 
Дэкрэт аб устанаўленні стацыйных касцёлаў у Пінскай дыяцэзіі з нагоды Юбілею Міласэрнасці
08.12.2015 17:48

Папа Францішак у лісце на тэму Надзвычайнага Юбілею Міласэрнасці напісаў: „Каб перажыць і атрымаць адпуст, вернікі павінны здзейсніць кароткую пілігрымку да Святых Дзвярэй, адчыненых у кожнай катэдры і ў касцёлах, вызначаных біскупам дыяцэзіі, а таксама ў чатырох Папскіх базыліках у Рыме, што будзе з’яўляцца знакам сапраўднага навяртання. Адначасова даю распараджэнне, каб у санктуарыях, дзе будуць адкрыты Дзверы Міласэрнасці, і ў касцёлах, традыцыйна прызначаных юбілейнымі, была магчымасць атрымання адпусту. Важна, каб гэты момант быў звязаны з сакрамэнтам пакаяння і ўдзелам у святой Імшы, а таксама з разважаннем над міласэрнасцю. Неабходна, каб гэтыя ўрачыстасці суправаджаліся вызнаннем веры і малітвай за мяне, а таксама ў інтэнцыях, якія я нашу ў сваім сэрцы для дабра Касцёла і ўсяго свету”.

 
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч правёў аплатковую сустрэчу з супрацоўнікамі СМІ
08.12.2015 17:37

8 снежня ў Мітрапалітальнай курыі ў Мінску прайшла аплатковая сустрэча Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, дапаможных біскупаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрыя Касабуцкага і Аляксандра Яшэўскага SDB з журналістамі свецкіх і рэлігійных СМІ.

 
Пастырскае пасланне біскупа Алега Буткевіча з нагоды Надзвычайнага Юбілею Міласэрнасці
08.12.2015 17:25

«Толькі тады, калі наша вера ў Божую Міласэрнасць будзе глыбокай, яна будзе здольнай уратаваць сучасны свет і падараваць яму надзею», – адзначае ў пасланні біскуп Віцебскі.

 
Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці сустрэўся з Міністрам замежных спраў Рэспублікі Беларусь
08.12.2015 17:08

7 снежня Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей прыняў арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці з нагоды завяршэння яго місіі Апостальскага Нунцыя ў Беларусі.

 
Прамова намесніка міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь спадарыні Алены Купчыной на ўрачыстым прыёме з нагоды завяршэння Апостальскім Нунцыем арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроцці місіі ў Беларусі
08.12.2015 16:54

Ваша Эксцэленцыя, дарагі Клаўдыё, спадарыні і спадары, шаноўныя Паслы, паважаныя сябры,

Ваша Эксцэленцыя, з Вашага дазволу я прамоўлю без афіцыйных фармальнасцяў, так, як мы заўжды з Вамі размаўлялі. Я не рыхтавалася да прамовы, але мне б хацелася адзначыць, што Вы, Ваша Эксцэленцыя, сваёй дзейнасці тут, у Беларусі, надалі амаль незлічоную колькасці накірункаў.

Мне хацелася б вылучыць тры найбольш важныя з іх, якія назаўжды застануцца ў маёй памяці. Першы накірунак — гэта, безумоўна, Ваша дыпламатычная дзейнасць, Вашая адкрытасць для маёй краіны, Ваш клопат пра краіну, дзеля якой і ў якой Вы працуеце. Мы высока ацанілі Вашую прафесійную дзейнасць у гэтым накірунку, што і было дастаткова выразна падкрэслена Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь падчас Вашай сустрэчы з ім некалькі дзён таму, а таксама зусім хутка, я ўпэўнена, Вы пачуеце гэта і ад нашага міністра, з якім сустрэнецеся ўжо праз некалькі гадзінаў. Гэта па-першае, і гэта вельмі важна, таму што за непрацяглы час намі было дасягнута нямала дзякуючы абмену думкамі, дзякуючы клопату не толькі пра саміх сябе, але адзін пра аднаго.

Другі накірунак — рэлігійны. Сама я праваслаўная, але мне хацелася б аддаць належнае Вашай дзейнасці ў рэлігійнай сферы, а менавіта адзначыць Ваш унёсак у развіццё Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, які дзякуючы Вам стаў больш адпавядаць чаканням беларускага народа, найглыбейшым пачуццям і імкненням беларускіх католікаў, якія, я ўпэўнена, ніколі пра гэта не забудуццца і якія заўсёды будуць ганарыцца тым вялікім сяброўствам, якога Вы дасягнулі з каталіцкай супольнасцю Беларусі, еўрапейскай нацыі, члена вялікай еўрапейскай сям’і.

Апошнім, але не найменш важным накірункам з’яўляюцца для мяне, безумоўна, чалавечыя адносіны: асабістыя, сяброўскія. Таму так цяжка развітвацца з Вамі. Усёй Вашай дзейнасцю: прафесійнай, чалавечай, рэлігійнай — Вы заўсёды нагадвалі нам пра тое, што Бог ёсць любоў, што нам тут, у Беларусі, вельмі неабходна як грамадству і як члену міжнароднай супольнасці.

Вы ўжо сказалі, што Вашая місія сёння ў Беларусі завяршаецца, але гэта датычыцца толькі Вашай прафесійнай, дыпламатычнай місіі. Я ганаруся тым, што мы з Вамі з’яўляемся сябрамі, а таму Вы назаўжды застанецеся з намі, у нашых думках і ў нашых сэрцах, і я спадзяюся, што Вы яшчэ не раз наведаеце Беларусь.

Вялікі Вам дзякуй, Ваша Эксцэленцыя!

 
8 снежня ў Паўсюдным Касцёле распачынаецца Юбілейны Год Міласэрнасці
08.12.2015 03:34

Ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Каталіцкім Касцёле распачынаецца Святы Год Міласэрнасці. Ён будзе доўжыцца да 20 лістапада 2016 года.

 
Урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі
08.12.2015 03:00
 Урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі 

 
Лк 1, 26-38
08.12.2015 03:00
«Вітай, поўная ласкі, Пан з Табою»
 
<< Першая < Папярэдняя 621 622 623 624 625 626 627 628 629 630 Наступная > Апошняя >>

Старонка 629 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.