Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы,дарагія вернікі Магілёўскай часткі нашай архідыяцэзіі.
«Міласэрныя, як Айцец» – дэвіз Святога Года, узяты са словаў Езуса Хрыста: «Будзьце міласэрнымі, як і Айцец ваш міласэрны» (Лк 6, 36). Мэта дэвізу Юбілейнага Года – заахвоціць усіх жыць міласэрнасцю, беручы прыклад з Айца, які просіць аб тым, каб не судзіць, але прабачаць і даваць міласэрнасць і прабачэнне без меры (пар. Лк 6, 37-38).
Ставячы сёння ў цэнтр асобу Яна Хрысціцеля, Езус хоча кожнаму з нас паставіць некалькі пытанняў: якая ў нас вера і ці мы жывем ёй кожны дзень? Ці імкнемся да Божага Валадарства, у якім нават найменшы з’яўляецца большым за Яна Хрысціцеля?
10 снежня ў мінскім архікатэдральным касцёле прайшла чарговая сустрэча законных сясцёр Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Сустрэча пачалася спевам Акафісту ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі.
Яну Сянкевічу з Гродна толькі 20, а ён ужо гуляе ў Вышэйшай футбольнай лізе Беларусі. У чарговым выпуску «Моладзі ў Касцёле» — парафіянін касцёла Найсвяцейшага Адкупіцеля (Гродна-Дзевятоўка) і ігрок ФК «Нёман».
Рыма- і грэкакаталіцкія біскупы Украіны ў супольнай дэкларацыі рэзка асудзілі спробы ўвесці антысямейную гендэрную ідэалогію ў дзяржаўнае заканадаўства.
Вяртаючыся з Ферара-Фларэтыйскага Сабору, мітрапаліт Ісідар амаль цэлы год прысвяціў наведванню епархій Рускай мітраполіі на землях Літвы і Польшчы, абвяшчаючы царкоўнае паяднанне паміж католікамі і праваслаўнымі. Разам з ім у гэтым падарожжы ўдзельнічала большая частка дэлегацыі прадстаўнікоў з Уладзіміра-Маскоўскай Русі на Саборы.