10 снежня ў Ватыкане быў прадстаўлены новы дакумент Папскай камісіі па рэлігійных адносінах з юдаізмам «Дары і пакліканне Божае нязменныя». Ён прымеркаваны да 50-годдзя дэкларацыі Другога Ватыканскага Сабору пра адносіны Касцёла да нехрысціянскіх рэлігій «Nostra aetate».
Мінскі архікатэдральны касцёл, 10 снежня 2015 г.
Папа Францішак глыбока засмучаны смерцю двух кардыналаў Каталіцкага Касцёла: былога арцыбіскупа Санта-Крус-дэ-ла-Сьера (Балівія) Хуліо Тэразаса і былога архіпрэзбітэра папскай базылікі Санта-Марыя-Маджорэ Карло Фурна, якія памерлі 9 снежня адпаведна ў Санта-Крус-дэ-ла-Сьера і Рыме.
Будынак кляштара мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Пабудаваны ў 1785 годзе па даручэнні канцлера ВКЛ Аляксандра Сапегі для манахаў баніфратраў, кляштар дзейнічаў да 1840 года, пасля чаго быў зачынены расійскімі ўладамі.
У Італіі выходзяць рэцэнзіі на перавыдадзеную ў ЗША кнігу журналісткі Ідэн Доўн «Хвалюючая цнатлівасць: задавальненне ад таго, што ты апрануты».
У Рызе распачало сваю працу латвійскае «Радыё Марыя». 8 снежня, ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, Мітрапаліт Рыжскі арцыбіскуп Збігнеў Станкевіч асвяціў працоўнае бюро новага радыё, якое распачало вяшчанне на ультракароткіх хвалях.
Два тэлеканалы: «Віцебск» і «Беларусь 4. Віцебск», вяшчанне якіх вядзецца на тэрыторыі Віцебскай вобласці будуць трансліраваць у прамым эфіры Вігілійную святую Імшу з катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага ў Віцебску, якую ўзначаліць Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.
Год Міласэрнасці заахвочвае прымаць канкрэтныя ініцыятывы. У Кракаве іх збіраюцць у спецыяльнай кнізе «Учынкаў міласэрнасці», якая будзе ўручана Папу Францішку падчас Сусветных дзён моладзі.
Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч падчас сустрэчы з прадстаўнікамі СМІ на прэс-канферэнцыі, якая адбылася 9 снежня ў Віцебскай дыяцэзіяльнай курыі, выказаўся адносна завяршэння арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроцці місіі Апостальскага Нунцыя ў Беларусі.
7 снежня ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ё. Рау адбылася акцыя для журналістаў «Свет у дотыку», прысвечаная тэме інваліднасці. Адным з арганізатараў выступіў Нацыянальны «Карытас».