Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Прыміцыйная Імша кс. Алега Яновіча прайшла ў гродзенскай семінарыі
09.12.2015 16:52

7 снежня ў капліцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прайшла прыміцыйная святая Імша новапрэзбітэра Алега Яновіча.

 
Міністэрства культуры не бачыць перашкодаў, каб касцёл св. Антонія быў адбудаваны
09.12.2015 16:23

Аб гэтым прадстаўнікам каталіцкіх і свецкіх СМІ паведаміў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч на прэс-канферэнцыі 9 снежня ў Віцебскай дыяцэзіяльнай курыі. Міністэрства культуры не бачыць перашкодаў, больш за тое — лічыць патрэбным, каб у цэнтры Віцебска быў адбудаваны касцёл святога Антонія.

 
Уплыў кантрацэпцыі на грамадства і Касцёл
09.12.2015 16:05

Згодна з традыцыйным тлумачэннем гісторыі Анана з 38 раздзела Кнігі Быцця, кантрацэпцыя заўсёды асуджалася Каталіцкім Касцёлам як грэх, якому няма апраўдання. Гэты падыход падтрымліваецца і ў Новым Запавеце (Гал 5,19-20; Адкр 9,21), а таксама ў Дзідахэ (5,1-2). Выкарыстанне кантрацэпцыі ў заходнім грамадстве не было масавай з’явай да канца ХIХ стагоддзя.

 
Гродзенская семінарыя заняла 11-е месца на турніры па настольным тэнісе ў Польшчы
09.12.2015 15:59

У апошнія дні лістапада ў Чэнстахове (Польшча) адбыўся турнір па настольным тэнісе, у якім удзельнічалі прадстаўнікі Вышэйшых духоўных семінарый.

 
Папа Францішак: «Мы пакліканы, па прыкладзе Марыі, несці Хрыста і быць сведкамі Яго любові»
09.12.2015 15:39

Перад малітвай «Анёл Панскі» на плошчы св. Пятра 8 снежня, ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, Папа Францішак нагадаў, што Марыя была першай, каго Бог збавіў праз сваю бясконцую міласэрнасць.

 
Беларускае сакральнае мастацтва прадставяць у Ватыкане
09.12.2015 13:10

У 2016 годзе беларускае сакральнае мастацтва будзе прадстаўлена ў Ватыкане. Пра гэта паведаміў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч падчас прэс-канферэнцыі, якая адбылася 8 снежня ў Мітрапалітальнай курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

 
Тэалагічная акадэмія будзе пабудавана побач з Нацыянальнай бібліятэкай у Мінску
09.12.2015 12:34

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч распавёў на аплатковай сустрэчы з супрацоўнікамі СМІ пра працу па стварэнні Тэалагічнай акадэміі імя святога Яна Паўла ІІ у Мінску.

 
Біскуп Аляксандр Кашкевіч у адпустовую ўрачыстасць у Лідзе: «Марыя пацвярджае, што Божая міласэрнасць дасягае ўсіх»
09.12.2015 12:30

8 снежня, ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч узначаліў адпустовую святую Імшу ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе.

 
Расія і Ватыкан будуць разам абараняць правы веруючых і сямейныя каштоўнасці
09.12.2015 12:21
Упаўнаважаны Міністэрства замежных спраў па пытаннях правоў чалавека, дэмакратыі і вяршэнства права Канстанцін Долгаў сустрэўся з кіраўніком сакратарыяту Ватыкана ў адносінах з дзяржавамі арцыбіскупам Полам Галахерам.
 
Дзень валанцёра адзначылі ў «Карытас-Гродна»
09.12.2015 12:09

7 снежня адбылася сустрэча валанцёраў «Карытас-Гродна», прымеркаваная да Міжнароднага дня валанцёра, які ва ўсім свеце адзначаецца 5 снежня.

 
<< Першая < Папярэдняя 621 622 623 624 625 626 627 628 629 630 Наступная > Апошняя >>

Старонка 627 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.