«Мы, як паслядоўнікі Езуса Хрыста, ніколі не павінны забываць аб тым, што выхаванне маладога пакалення, каб было сапраўды ўніверсальным, павінна быць таксама выхаваннем да жыцця ў веры», – адзначае біскуп Гродзенскі.
13 верасня вёска Лучай святкавала 473 гады свайго існавання. Як духоўным, так і забаўляльным цэнтрам фэсту стала парафія Св. Юды Тадэвуша, апостала.
12 верасня ў парафіі Божага Цела ў Беразінскім прайшоў штогадовы аднадзённы турнір па міні-футболе на Кубак благаслаўлёнага Міхала Сапоцькі.
«Мы гралі вам на жалейцы, а вы не плясалі; мы спявалі жалобныя песні, а вы не плакалі»
Успамін св. св. Карнэлія, папы, і Кіпрыяна, біскупа, мучанікаў.
1 чыт. (сш.16) 2 Кар 4, 7–15; Пс 126 (125), 1–2ab. 2cd–3. 4–5. 6.Ев. Ян 17, 11b–19.
Альбо: 1 чыт. 1 Цім 3, 14–16; Пс 111 (110), 1–2. 3–4. 5–6.Ев. Лк 7, 31–35.
Пленарную Асамблею Рады Бiскупскiх Канферэнцый Еўропы ў 2017 г. прапанавана правесці ў Мінску. Сёлетняя асамблея праходзіць на Святой Зямлі з 11 па 16 верасня, беларускі епіскапат на ёй прадстаўляе Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
13 верасня ў парафіі Маці Божай Шкаплернай у Мядзелі прайшлі ўрачыстасці 250-годдзя пабудовы першай Кальварыі. У гэты дзень у свята Узвышэння Святога Крыжа парафію адведаў і Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.
12 верасня ў парафіі Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Параф’янаве (Докшыцкі дэканат) адзначалі парафіяльную ўрачыстасць, радасць якой з вернікамі прыехаў раздзяліць біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.
15 верасня ў Ватыкане пачалася сустрэча для маладых кансэкраваных асобаў на тэму «Абудзіце свет! Евангелле, прароцтва, надзея».