Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Абвешчаны спіс удзельнікаў Сінода Біскупаў на тэму сям’і
15.09.2015 16:19

Кіраваць працай Сінода будзе сам Папа Францішак. Пантыфік прызначыў 45 сінадальных айцоў, акрамя тых, удзел якіх прадугледжаны статутам Сінода. Беларускі епіскапат будзе прадстаўляць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

 
Пасланне Папы на Сусветны дзень хворага: «Служэнне іншым робіць нас падобнымі да Езуса»
15.09.2015 15:53

Папа Францішак скіраваў пасланне на XXIV Сусветны дзень хворага, які будзе адзначацца ў Каталіцкім Касцёле 11 лютага 2016 г. У ім Пантыфік заклікаў патутуючых ад хваробаў даверыцца Панне Марыі і паглядзець на свае цярпенні праз прызму веры.

 
Жараб’ёўка каманд-удзельніц ХІ турніру па міні-футболе «Памяці св. Яна Паўла ІІ» адбылася ў Гродне
15.09.2015 13:31

14 верасня ў курыі Гродзенскай дыяцэзіі адбылася жараб’ёўка каманд-удзельніц ХІ турніру па міні-футболе «Памяці св. Яна Паўла ІІ», які пройдзе ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Слоніме 19 верасня. Турнір праводзіцца ўжо ў 11-ы раз.

 
Жыхары Гродна ўшанавалі крыж Хрыста
15.09.2015 12:04

14 верасня гродзенская парафія Адшукання Святога Крыжа (пабернардынскі) перажывала адпустовую ўрачыстасць. Прыгожы вялікі крыж, які змешчаны ў галоўным алтары святыні, надае гэтаму сакральнаму будынку веліч і стварае адпаведную малітоўную атмасферу.

 
Лк 7, 11-17
15.09.2015 03:00

«Хлопча, кажу табе, устань»

 
Успамін Найсв. Панны Марыі Балеснай.
15.09.2015 03:00

Успамін Найсв. Панны Марыі Балеснай

 
15 верасня — XXIV Звычайны тыдзень
15.09.2015 03:00

Успамін Найсв. Панны Марыі Балеснай. 

1 чыт. (сш.16) Гбр 5, 7–9; Пс 31 (30), 2–3a. 3bc–4. 5–6. 15–16. 20.
Ев. Ян 19, 25–27 альбо Лк 2, 33–35.

Альбо: 1 чыт. 1 Цім 3, 1–13; Пс 101 (100), 1–2аb. 2cd–3ab. 5. 6.
Ев. Лк 7, 11–17.


 
Пленарная Асамблея РБКЕ на Святой Зямлі: Магдала і базыліка пустога гробу Пана (+фота)
15.09.2015 01:31

На Святой Зямлі працягваецца Пленарная Асамблея Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы. Форум еўрапейскіх біскупаў праходзіць з 11 па 16 верасня, у ім прымае ўдзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

 
Біскуп Юзаф Станеўскі правёў 40-гадзіннае набажэнства і ўдзяліў сакрамэнт канфірмацыі ў лідскай парафіі
14.09.2015 18:22

З 8 верасня, свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі, да 12 верасня, успаміну Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, у лідскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі праходзіла 40-гадзіннае набажэнства, якое праводзіў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.

 
Біскуп Юрый Касабуцкі цэлебраваў Імшу і ўдзяліў сакрамэнт канфірмацыі ў мінскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа
14.09.2015 17:09

14 верасня Касцёл адзначае свята Узвышэння Святога Крыжа. Напярэдадні ў мінскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа на Кальварыі пачалося святкаванне парафіяльнай урачыстасці. Святую Імшу ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.

 
<< Першая < Папярэдняя 721 722 723 724 725 726 727 728 729 730 Наступная > Апошняя >>

Старонка 728 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.